На Кореличчине убран 91% зерновых и зернобобовых. Приближаемся к 100-тысячному намолоту
На 16 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 15853 га, што складае 91% ад запланаванай плошчы ў 17604 га. Намалочана 95519 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 60,3 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Бераставіцкі і Карэліцкі раёны, якія сабралі адпаведна 75,6, 63,9 і 60,3 цэнтнер на круг. У раёне лідзіруюць СВК «Жухавічы» з ураджайнасцю 91,7 ц/га, ДП “Племзавод Карэлічы” — 91 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 80,1 ц/га.
У пяці гаспадарках раёна працягваецца трэці ўкос. Нарыхтавана 64% сена. Назапашана 88% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 16,30 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 12,33). Прыбаўка да мінулага года складае 3,97 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (15,41 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (14,71 ц к. а.).
Пад сяўбу азімага рапсу ўзарана 3050 га, пасеяна 2419 га, што складае 60% ад плана.
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 2150 га, што складае 100% ад плана. Абгортванне стужак праведзена на 1177 га.
Сяргей СТОЛЯР