В Кореличском районе жатва приближается к «экватору». Намолочено почти 55 тыс. тонн хлеба. Продолжаем удерживать второе место на Гродненщине (+инфографика по хозяйствам)
На 2 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 8530 га, што складае 48% ад запланаванай плошчы ў 17604 га. Намалочана 54255 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 63,6 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 77,9, 63,6 і 63,2 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 95 ц/га, СВК «Жухавічы» — 86 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 84,8 ц/га.
Другі ўкос праведзены на 94% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтавана 57% сена. Назапашана 84% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,51 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 12,07). Прыбаўка да мінулага года складае 3,44 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (14,89 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (14,01 ц к. а.)
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1752 га, што складае 81% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 671 га.
Сяргей СТОЛЯР