В Кореличском районе убрано 84% зерновых, намолочено 88,8 тысячи тонн зерна. У нас бронза уборочной гонки

На 13 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 14555 га, што складае 84% ад запланаванай плошчы ў 17604 га. Намалочана 88816 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 61 ц/га.

У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Бераставіцкі і Карэліцкі раёны, якія сабралі адпаведна 75,9, 63,9 і 61 цэнтнер на круг. У раёне лідзіруюць СВК «Жухавічы» з ураджайнасцю 91,7 ц/га, ДП “Племзавод Карэлічы” — 89 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 80,2 ц/га.

У ДП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003”, “Маяк-Заполле” і “Жухавічы” працягваецца трэці ўкос. Нарыхтавана 62% сена. Назапашана 87% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 16,01 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 12,22). Прыбаўка да мінулага года складае 3,79 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (15,29 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (14,39 ц к. а.).

Пад сяўбу азімага рапсу ўзарана 2915 га, пасеяна 1471 га, што складае 62% ад плана.

Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 2020 га, што складае 94% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 1037 га.

Сяргей СТОЛЯР