Первого водителя-четырехтысячника на уборке зерновых чествовали на Кореличчине
9 жніўня ў чарговы раз віншаванні атрымаў вадзіцель-чатырохтысячнік Барыс Кулак з СВК “Жухавічы”. Ён упершыню не тое што ў роднай гаспадарцы, але і ў раёне дасягнуў на перавозцы зерня такога высокага выніку.
Дасведчаны кіроўца Барыс Іосіфавіч на працягу больш трох дзясяткаў гадоў быў адным з лепшых і не аднойчы ставіў рэкорды на жніве. Вось і сёлета першым у рэгіёне перавёз адну, дзве, тры, а зараз і чатыры тысячы тон збожжа.
Гэта дасягненне не маглі не адзначыць раённыя ўлады. Павіншаваць лідара ўборачнай кампаніі з чарговым дасягненнем і ўручыць яму заслужаныя ўзнагароды прыехалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Яўгеній Бусько, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, Старшыня СВК “Жухавічы” Дзмітрый Янкоўскі.
Кіраўніцтва падзякавала хлебаробу за нялёгкую працу, адзначыўшы добрасумленнае стаўленне да зямлі і вырашчанага ўраджаю і пажадалі здароўя, дабрабыту і яшчэ лепшых паказчыкаў на хлебнай ніве.