В Кореличском районе уборочная кампания находится под контролем профсоюзов
Галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталій Крыштопік і старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская правялі маніторынг уборачнай кампаніі ў КСУП “Малюшычы” і “Племзавод Карэлічы”. У рамках маніторынгу наведалі мехмайстэрні, зернесушыльныя комплексы, паглядзелі, як арганізавана бяспека працы членаў студатрадаў, ацанілі стан санітарна-бытавых умоў, захаванне рэжымаў харчавання, працы і адпачынку; абазначылі асноўныя праблемы, на якія неабходна звярнуць увагу ў першую чаргу, на ліквідацыю якіх недахопаў вылучыць рэсурсы і сілы.
— У арганізацыі працы студатрадаў безумоўна ёсць станоўчыя моманты, — адзначыў Віталь Крыштопік. — Члены студатрадаў забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, ім прадастаўляецца харчаванне, абсталяваны месцы для адпачынку. Аднак маюцца асобныя пытанні ў арганізацыі з боку службовых асоб кантролю аховы працы. Кіраўнікам прадпрыемстваў будуць адпраўлены рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Таксама інспектар адзначыў, што прафсаюзы гатовы аказаць метадычную і кансультатыўную дапамогу арганізацыям:
— У цэлым уборачная кампанія праходзіць на прадпрыемствах згодна з планам. Вялікіх парушэнняў няма. Будзем спадзявацца, што выяўленыя парушэнні будуць ліквідаваныя ў самыя кароткія тэрміны. З боку прафсаюза будзе аказана метадычная і кансультацыйная дапамога. Мы накіруем у прадпрыемствы ўзоры дакументаў, пракансультуем па арганізацыі работы па ахове працы ў далейшым.