ГАИ и «Красный Крест» проверили у кореличских водителей знания правил оказания первой помощи
Штогод у другую суботу верасня праходзіць Сусветны дзень аказання першай дапамогі, які адзначаюць не толькі медыцынскія работнікі і выратавальнікі, але і неабыякавыя грамадзяне, якія дапамагаюць выратаваць чалавечыя жыцці.
З нагоды свята інспектар МА ДАІ Навагрудскага РАУС Ілья Макараў сумесна са старшынёй Карэліцкай раённнай арганізацыі РГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» Святланай Санцэвіч правялі акцыю, падчас якой упэўніліся: карэліцкія аўтааматары гатовы аказаць першую неадкладную дапамогу.
Кожны вадзіцель, якога спыняў падчас акцыі аўтаінспектар, павінен быў адказаць на некалькі пытанняў, якія адносіліся да аказання першай неадкладнай дапамогі: як спыніць насавы крывацёк? На які час неабходна замацоўваць жгут? Колькі націсканняў і ўдыхаў неабходна рабіць падчас сардэчна-лёгачнай рэанімацыі? Самым кемлівым аўтамабілістам уручылі наборы для аказання першай дапамогі, астатнім — памяткі па правільнаму аказанню першай неадкладнай дапамогі.
— Ніхто не застрахаваны ад сітуцыі, калі неабходна аказаць дапамогу, таму неабходна памятаць асноўныя правілы і прыёмы аказання першай неадкладнай дапамогі, — расказала Святлана Санцэвіч. — Прыемна, што аўтааматары адзначылі, наколькі важна яшчэ раз нагадаць асновы медыцынскай дапамогі.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара