Кореличчане приняли участие в международном фестивале «Арт-фолк России» в Красногорске
На Іванаўскіх прудах адбыўся яркі фестываль “Арт-фолк Расіі”, які праклаў культурныя масты паміж краінамі і аб’яднаў творчых людзей з розных куткоў Расіі. Па інфармацыі інтэрнэт-партала “Падмаскоўе сёння”, ініцыятарамі маляўнічага, музычнага мерапрыемства выступілі культурна-дасугавыя цэнтры “Краснагор’е” і “Падмаскоўе”, а таксама “Паркі Краснагорска”. Міжнародны фестываль прайшоў у Краснагорску ўжо чацвёрты раз. Чарговы раз выступілі ў сяброў з горада-пабраціма карэліччане.
— Гэта ўжо мая трэцяя паездка на фестываль нацыянальных культур «Арт-Фолк Расіі» ў г. Красногорск, — расказвае мастацкі кіраўнік ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” кіраўнік народнага ансамбля песні “Забава” і вакальнага ансамбля “ІмПульс” Ірына Бондарава. — Сёлета нашы сябры з горада-пабраціма Краснагорска здзівілі мяне маштабамі праведзенага фестывалю. На сцэне выступілі больш за 200 тэатральна-музычных калектываў і асобных нацыянальных груп. Вакальны ансамбль “ІмПульс» выступаў з творчай праграмай на трох пляцоўках. Большасць нумароў была на беларускай мове, але таксама калектыў не забываў і пра рускія хіты, якія з радасцю падтрымлівала публіка. Прама на сцэне адбылася дыялогавая пляцоўка “Метады працы ў рэгіёне”, дзе прадстаўнікі дэлегацый змаглі абмяняцца неацэнным творчым вопытам. У завяршэнне паездкі арганізатары фестывалю правялі для нас насычаную экскурсійную праграму па знакавых месцах г. Масквы.
Па словах Ірыны Бондаравай, калектыў годна прадставіў наш раён на фестывалі:
— Пасля паездкі ва ўсіх удзельнікаў калектыву засталіся толькі станоўчыя эмоцыі, а нашым сябрам з горада-пабраціма Краснагорска, мы жадаем росквіту, поспехаў і новых творчых здзяйсненняў.
Сяргей СТОЛЯР
Фота прадастаўлена вакальным ансамблем “ІмПульс”