Начальник отдела ЗАГС Валентина Сивко поздравила семью Высоцких с 55-летием совместной жизни
Начальнік аддзела ЗАГС Валянціна Сіўко з нагоды 55-годдзя сумеснага жыцця Тамары Міхайлаўны і Вячаслава Уладзіміравіча Высоцкіх з райцэнтра завітала да юбіляраў і павіншавала іх з нагоды знамянальнай падзеі.
— Вы прайшлі доўгі жыццёвы шлях і пражылі дастойнае жыццё, якое заслугоўвае павагі. Сумленна працавалі на карысць дзяржавы, цяпер прадаўжаеце шчыраваць на заслужаным адпачынку — увіхаецеся на прысядзібным участку, — сказала Валянціна Міхайлаўна. На думку начальніка аддзела ЗАГС, удваіх можна і горы звярнуць. Сям’я Высоцкіх шмат добрага зрабіла за гады сумеснага жыцця. Шчыра працавала і выхоўвала сыноў.
Валянціна Сіўко пажадала, каб у іх цёплым доме яшчэ шмат гадоў гарэла святло, і сюды спяшаліся тыя, хто радуе сэрцы бацькоў і ўсяляе надзею ў заўтрашні дзень.
Юбіляры атрымалі Прывітальны адрас ад аддзела ЗАГС райвыканкама са словамі: «Жыццё дорыць тое, што вы заслугоўваеце. 55 гадоў сумеснага жыцця — ізумруднае вяселле. Няхай прыгожы зялёны камень адкрывае вам зялёнае святло на далейшым жыццёвым шляху».
Тамара Міхайлаўна і Вячаслаў Уладзіміравіч паставілі свае подпісы ў альбоме юбілейных пар ЗАГСа.
Юбілярам уручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ