Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем народного единства

Дарагія карэліччане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства і 85-годдзем уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР!

17 верасня — адно са значных свят, важная памятная дата, якая стала сімвалам яднання народа, датычнасці кожнага з нас да лёсу сваёй краіны.

Ва ўсе часы беларусы былі адзіныя ў любові і адданасці сваёй Радзіме, заснаванай на шматвяковых духоўна-маральных каштоўнасцях, згуртаванасці, імкненні да дабра і стварэння, узаемнай падтрымкі і дапамогі.

Дзень народнага адзінства – даніна памяці сучасных беларусаў подзвігу старэйшага пакалення, якое абараніла права на мірнае стварэнне і шчаслівую будучыню. У нас адна краіна — Беларусь, і мы адзіныя ў імкненні зберагчы мір і дабрабыт на роднай зямлі.

Жадаем усім міру, моцнага здароўя, шчасця, сілы духу, стабільнасці, працвітання і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Рэспублікі Беларусь! Са святам! З Днём народнага адзінства!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Ігар Жук,

член Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Сонгін,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.