Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем работников леса
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу!
Лясная галіна — гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыйны рэсурс. Беражлівае стаўленне да лесу — гэта, перш за ўсё, беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут. Захаванне і прымнажэнне лесу — абавязак кожнага члена грамадства. Але ёсць людзі, якія прысвяцілі гэтай справе ўсё сваё жыццё.
У лясной гаспадарцы раёна працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы, сапраўдныя энтузіясты, добрасумленна і адказна выконваючыя нялёгкую місію. У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, для якіх ахова і абарона лесу — не проста праца, а празванне і справа ўсяго жыцця!
Жадаем усім работнікам галіны поспехаў у працы, выканання ўсіх пастаўленых задач, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў