В Кореличах прошла диалоговая площадка для молодых специалистов «Единство народа: от прошлого к будущему» с участием руководства района
“Адзінства народа: ад мінулага да будучыні” пад такой назвай 18 верасня ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама і працоўнай моладзі, якая з’яўляецца не толькі будучыняй, але і сапраўдным нашай дзяржавы.
У якасці спікераў выступілі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей і дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Саюза палякаў на Беларусі Аляксандр Сонгін.
Маладыя спецыялісты – адна з галоўных крыніц камплектавання высокакваліфікаванымі кадрамі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, а таксама фарміравання дзейснага рэзерву на кіруючыя пасады. Таму работа па паскарэнню адаптацыі ўчарашніх выпускнікоў навучальных устаноў займае важнае месца ў полі ўвагі органаў улады. Фармат дыялогавай пляцоўкі дазволіў яе ўдзельнікам абмяняцца думкамі, пачуць адказы кіраўніка раёна на хвалюючыя пытанні: аб паспяховай сучаснасці і перспектывах будучыні Беларусі і нашага рэгіёна, аб фарміраванні палітычнай культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі, аб важнасці і значнасці кансалідацыі беларускага грамадства, аб гістарычным мінулым. Такія дыялогавыя пляцоўкі становяцца традыцыйнымі. На сённяшні дзень як ніколі важна не толькі агучваць сваё меркаванне, але і ўмець чуць адзін аднаго.
Кіраўнік раёна павітаў маладых працаўнікоў, расказаў аб рэгіёне, перспектывах яго развіцця.
— Раён сёння развіваецца па многіх напрамках і ваш працоўны патэнцыял вельмі важны для Карэліччыны, — адзначыў Андрэй Валер’евіч. — Сёння я спадзяюся на прадуктыўны дыялог. Гатовы выслухаць ваша меркаванне, вашы прапановы, разам знайсці шляхі рашэння праблем, якія ўзнікаюць.
Падчас гутаркі з моладдзю старшыня райвыканкама неаднаразова адзначаў, што на Карэліччыне маладыя людзі па праве могуць рэалізаваць сябе ў любой сферы. Для гэтага тут створаны ўсе ўмовы. Галоўнае — жаданне. Кіраўнік раёна даў параду маладым кадрам аб неабходнасці пастаяннага саманавучання і самаразвіцця.
— Гэта выдатная магчымасць у раёне зарэкамендаваць сябе граматным спецыялістам і далей будаваць кар’еру, а кіраўніцтва раёна гатова падтрымаць у любых непрадбачаных або цяжкіх сітуацыях і паспрыяць добрым пачынанням і ініцыятывам, — сказаў старшыня райвыканкама.
У тым, што і дабрабыт, і кар’ера, і лёс маладых спецыялістаў цяпер залежаць ад іх саміх, выказаў ўпэўненасць і парламентарый Аляксандр Сонгін.
— Будзьце актыўнымі і ініцыятыўнымі, а раённая ўлада з задавальненнем падтрымае ўсе вашы стваральныя ідэі. Перад вамі стаіць важная задача: прымяніць атрыманыя веды, удасканаліць прафесійныя навыкі. Спадзяюся, што першае працоўнае месца стане пачаткам вашага кар’ернага росту, а Карэліцкі і раён — дарагім сэрцу кутком нашай краіны, — акцэнтаваў Аляксандр Генрыхавіч.
Спікер таксама спыніўся на важнасці Дня народнага адзінства для кожнага жыхара Беларусі. Нагадаў гістарычныя падзеі, якія сталі асновай для ўстановы гэтага дзяржаўнага свята, паразважалі аб тым, што трэба рабіць, каб захаваць краіну і яе суверэнітэт.
— Вы маладое пакаленне, якому трэба будзе будаваць моцную і незалежную Беларусь. Важна памятаць, што менавіта актыўная грамадзянская пазіцыя вызначае будучыню краіны, — падкрэсліў Аляксандр Генрыхавіч.
Як адзначаюць самі маладыя людзі, падобныя сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва раёна не толькі выдатная магчымасць выказаць сваё меркаванне і спытаць пра галоўнае, але і ўмацавацца ў разуменні таго, што кожны малады спецыяліст важны і патрэбны.
Тэхнічны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Полымя” Святлана Малахвей лічыць:
— Форма работы дыялогавых пляцовак, несумненна, вельмі зручная для зносін і абмену ідэямі і сваім вопытам. Мяне ўразілі перш за ўсё актуальнасць агучаных тэм і адкрытасць з боку мясцовай улады і іншых удзельнікаў дыскусіі. Не залежна ад сваіх поглядаў, яны былі гатовыя слухаць і чуць сваіх суразмоўцаў, абмяркоўваць тыя ці іншыя пытанні канкрэтна і па справе. Няма сумненняў, што такія дыялогавыя пляцоўкі патрэбныя і карысныя, бо яны дапамагаюць не толькі пачуць розныя меркаванні, але і пазнаёміцца паміж сабой і наладзіць кантакты.
Таксама маладыя спецыялісты наведалі Алею гонару Карэліцкага раёна, дзе старэйшы навуковы супрацоўнік УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» Марыя Белянова пазнаёміла іх са славутымі ўраджэнцамі раёна, людзьмі, чые імёны занесены ў Кнігу гонару Карэліцкага раёна.