В Кореличах в рамках декады «Золотой возраст» состоялась диалоговая площадка «Поколений связующая нить»

У рамках святкавання Дня пажылых людзей у  ДУДА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” адбылася дыялогавая пляцоўка  “Пакаленняў злучальная нітка”.

Мадэратарам размовы выступіла  метадыст  Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі  Юлія Бында.  Спікерамі сустрэчы сталі  ветэран Узброеных сіл і працы  Вячаслаў Дробны, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна  Кошур, начальнік аддзела загса Карэліцкага райвыканкама Валянціна Сіўко.  Сваім багатым жыццёвым вопытам  яны з задавальненнем дзяліліся з членамі вучнёўскай  маладзёжнай палаты.

Пагаварылі пра пераемнасць пакаленняў, пра тое, як важна памятаць свае карані і ведаць радавод. Дыялог атрымаўся жывы і адкрыты, удзельнікі актыўна абмяркоўвалі сказанае, дзяліліся думкамі і ідэямі.

Валянціна Міхайлаўна  пазнаёміла рабят з гісторыяй стварэння і развіцця органаў загс Рэспублікі Беларусь, прававым рэгуляваннем дзейнасці гэтых органаў у цяперашні час і засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў размовы на захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у нашым грамадстве.

Вячаслаў Іванавіч Дробны расказаў маладым людзям пра сваю службу ва Узброеных Сілах, раскрыў сакрэт прафесіі людзей у пагонах. Напрыканцы размовы ён пажадаў усім ісці да сваёй запаветнай мары, стаць прафесіяналамі сваёй справы, мірнага неба над галавой і, вядома ж, моцнага здароўя.

— Не важна, якую прафесію вы выбераце, асноўнае у жыцці – быць сумленным чалавекам. Вучыцеся, дзейнічайце, актыўна ўдзельнічайце ў грамадска значных справах, каб наша край квітнеў і развіваўся.  За вамі будучае, у якім вам жыць. Таму паняцці “мір”, “стварэнне”, “памяць” павінны стаць для вас галоўнымі арыенцірамі ў вашай дзейнасці на карысць краіны, – такі наказ юнакам і дзяўчатам дала старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур.

— Старэйшае пакаленне для маладых людзей – сапраўдныя настаўнікі жыцця, якія падкажуць, дапамогуць і дадуць патрэбную параду, – падвяла вынікі размовы вядучая сустрэчы Юлія Бында.

Напрыканцы сустрэчы  ўдзельнікі размовы  стварылі дрэва пажаданняў, а Вікторыя Лустач падарыла цудоўныя музычныя мелодыі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара