В Кореличском районе стартовала 14-я областная декада «Золотой возраст», посвященная Дню пожилых людей

На Карэліччыне з нагоды Дня пажылых людзей праводзяцца сустрэчы і мерапрыемствы. Іх актыўнымі ўдзельнікамі становяцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна і людзі залатога ўзросту.

Дэкада «Залаты ўзрост»

З 25 верасня па 4 кастрычніка пройдзе 14-я абласная дэкада «Залаты ўзрост», прысвечаная Дню пажылых людзей. Для людзей старэйшага ўзросту будуць арганізаваны канцэрты, выставы, спартыўныя мерапрыемствы, акцыі,
віншаванні, дыялогавая пляцоўка, вечары адпачынку.
У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі ЦСАН Карэліцкага раёна, сфер культуры, адукацыі, сектара спорту і турызму райвыканкама, моладзь раёна.

Марафон «Крок да даўгалецця»

30 верасня ў 11 гадзін на стадыёне «Юнацтва» райцэнтра будзе дадзены старт ІІІ Рэспубліканскаму марафону па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» для людзей старэйшага пакалення.
У ім прымуць удзел прадстаўнікі сярэбранага ўзросту, якія вядуць здаровы лад жыцця.
Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна запрашае жадаючых прыняць удзел у марафоне.

Галіна СМАЛЯНКА