В рамках Единого дня безопасности сотрудники ЦСОН Кореличского района провели учебную эвакуацию
Сёння ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны праходзіць Адзіны дзень бяспекі, накіраваны на папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай дапамогі.
Трэніровачную эвакуацыю правялі супрацоўнікі і наведвальнікі ЦСАН Карэліцкага раёна.
— Вельмі важна, каб нашы супрацоўнікі ведалі, як неабходна дзейнічаць падчас надзвычайнай сітуацыі, — расказвае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Вольга Жук. — Таму было вырашана правесці вучэбную эвакуацыю, каб яшчэ раз паўтарыць алгарытм дзеянняў персаналу і наведвальнікаў падчас пажару.
У пачатку дня з работнікамі ЦСАН быў праведзены чарговы інструктаж, на якім паўтарылі парадак эвакуацыі з памяшкання. У сярэдзіне дня прагучаў сігнал трывогі, па якім супрацоўнікі Цэнтра пачалі вучэбную эвакуацыю.