17 октября в Кореличском районе состоится Единый день информирования населения

17 кастрычніка — адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Асноўная тэма: «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы».

Дадатковыя тэмы: «Прыкметы ўцягвання моладзі ў дэструктыўную дзейнасць праварадыкальных груповак»; «Фарміраванне здаровага ладу жыцця. Прафілактыка негатыўных наступстваў тытунекурэння, ужывання алкагольных напояў і наркатычных рэчываў»; «Неасцярожнае курэнне. Навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі. Ацяпляльныя прыборы».

Адбудзецца выезд інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы раёна і па месцы жыхарства:

група № 1 (кір. Гардзей А.В.) — УА «Мірскі дзяржаўны каледж», 9.00;

група № 2 (кір. Гаўрош А.І.) — Карэліцкае РУП ЖКГ, 9.00;

група № 3 (кір. Бусько Я.А.) — ДУА «Турэцкая сярэдняя школа», 14.30;

група № 4 (кір. Лазарэвіч І.Р.) — Мірскі сельвыканкам, адміністрацыйны будынак, 11.00;

група № 5 (кір. Чычкан Я.М.) — Карэліцкі раён электрычных сетак, 8.15;

група № 6 (кір. Маніла Д.А.) — СВК «Жухавічы», адміністрацыйны будынак, 10.00.