Член Молодежного совета при Национальном собрании Республики Беларусь Юрий Юрчик: «Будем продолжать традиции суверенной Беларуси”

28 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. У яго рабоце прыняў удзел член Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, настаўнік ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” Юрый Юрчык.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Лук’янаў, міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Звярнуўшыся да моладзі, Наталля Качанава пажадала рабятам цікавай і эфектыўнай работы на карысць нашага народа і краіны:
— Маладзёжны парламент — гэта кадравы патэнцыял краіны. Кожны з вас прадстаўляе свой горад і раён у Маладзёжным савеце. Шчырыя віншаванні тым, каго вылучылі мясцовыя Саветы дэпутатаў для работы ў Маладзёжным парламенце. Вядома, гэта вельмі важная, адказная праца, месцамі — спецыфічная. Але я ўпэўнена, што тут сабраліся юнакі і дзяўчаты, якім будзе гэта цікава. Склад трэцяга склікання абноўлены практычна поўнасцю, некалькі чалавек былі пераабраны з папярэдняга складу. Так павінна быць. Традыцыі і веды тых, хто працаваў раней, павінны перадавацца.

Разам з тым спікер Савета Рэспублікі адзначыла, што гэты год для краіны асаблівы. У гэтым годзе адзначаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі і 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. Наталля Качанава дапоўніла:
— Цяпер мы ўступілі ў палітычна важны этап у жыцці нашай краіны. 26 студзеня 2025 года пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Краіна вызначыць сваю будучыню, далейшае развіццё. Таму вы працуеце ў цікавы перыяд, і, вядома, вы будзеце непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых падзей. Наступны, 2025 год — гэта год Вялікай Перамогі. Мы разам з вамі будзем рыхтавацца і праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай падзеі. Мы ганарымся нашымі папярэднімі пакаленнямі, якія абаранілі нашу свабоду і незалежнасць, якія аднавілі краіну пасля разрухі і якія стваралі суверэнную Беларусь. Сёння мы жывём у цудоўнай і квітнеючай краіне, і гэта трэба шанаваць. Таму праца, якой вы будзеце займацца, дасць вам пэўныя навыкі, веды, дапаможа вам убачыць знутры, як працуе дзяржапарат. Я шчыра заклікаю вас да актыўнай працы. Зрабіце ўсё, каб тэрмін паўнамоцтваў склікання быў для вас насычаным.
Юрый Юрчык расказаў аб удзеле ў рабоце Маладзёжнага Парламента:
— У Маладзёжны парламент трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь увайшлі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў — 138 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года. Былі выраны кіруючыя органы: старшыня, два намеснікі і дзесяць старшыняў камісій. Многія з іх сваім удзелам у навуковай і даследчай дзейнасці, грамадскім жыцці ўносяць значны ўклад у развіццё эканомікі нашай краіны, адукацыі, культуры, спорту.
Вельмі ганарова, што на пасяджэнні прысутнічала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна паставіла мэты і задачы перад саставам новага склікання і пажадала цікавай і эфектыўнай работы на карысць нашага народа і краіны.
Удзельнікі форуму падрабязна абмеркавалі актуальныя праблемы маладзёжнага асяроддзя, уключаючы пытанні занятасці, адукацыі і здароўя. Спыніліся на праектах, якія ўжо запушчаны. Гэта інфармацыйна-прафілактычны праект «Маладзёжны шчыт», накіраваны на прафілактыку наркаўжывання, інтэлектуальная гістарычная віктарына «Нам дадзена права памятаць», нацыянальны праект «Каманда будучыні» і іншыя.
Прымаючы ўдзел у пасяджэнні, яшчэ раз пераканаўся, што моладзь выпраменьвае энергію і імкненне да наватарства. Са свежым поглядам на існуючыя праблемы і гатоўнасцю эксперыментаваць, маладыя людзі здольныя прыўносіць арыгінальныя ідэі і рашэнні. Іх натуральная дапытлівасць і ўцягнутасць дапамагаюць убачыць магчымасці там, дзе іншыя бачаць толькі праблемы. Гэта менавіта тая сіла, якая рухае прагрэсам, інавацыямі і сацыяльнымі зменамі.


У цэлым, гэты маштабны форум аб’яднаў усіх удзельнікаў у адзіную каманду, гатовую да новых здзяйсненняў. Важна, каб моладзь Карэліччыны падтрымлівала адкрытую сувязь з намі, членамі Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, дзялілася сваімі прапановамі і ўдзельнічала ў абмеркаванні поспехаў і праблем у моладзевым асяроддзі. Гэта неабходна для сумеснага пошуку рашэнняў і дасягненні станоўчых вынікаў.

Кацярына КУКАНАВА
Фота з архіва Юрыя ЮРЧЫКА