На заседании Турецкого сельисполкома обсудили вопросы профилактики безопасности жизнедеятельности и правонарушений
24 кастрычніка прайшло пасяджэнне Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, дэпутацкі актыў Турэцкага сельвыканкама.
Дэпутаты сельскага Савета заслухалі справаздачу старшыні сельвыканкама Мікалая Шуляка “Аб рабоце назіральнай камісіі Турэцкага сельвыканкама і ўзаемадзейнічанні з суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў па выяўленні і ліквідацыі фактаў, якія ўяўляюць небяспеку жыццядзейнасці грамадзян”.
Мікалай Мікалаевіч у сваёй прамове адзначыў:
– У слад назіральнай камісіі ўключаны прадстаўнікі усіх суб’ектаў прафілактыкі. На тэрыторыі сельскага Савета арганізуюцца і праводзяцца Адзіныя дні папярэджвання правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый. У 2024 годзе камісіяй абследавана 671 домаўладанне. Пасля кожнага наведвання праводзіцца аналіз выяўленых парушэнняў, устанаўліваюцца тэрміны, вядзецца кантроль за іх ліквідацыяй.
На пасяджэннях грамадскага пункта аховы парадку праводзіцца работа з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця. Усяго разгледжана 36 чалавек такой катэгорыі. З усімі праведзены гутаркі аб недапушчэнні курэння ў ложку.
Актывізавана растлумачальная работа сярод пажылых грамадзян і інвалідаў, а таксама іх блізкіх сваякоў аб неабходнасці забеспячэння ў зімовы перыяд бяспечных умоў жыццядзейнасці непрацаздольных грамадзян.
Такім чынам члены камісіі навучаюць насельніцтва асноўным правілам бяспекі, а таксама праводзяць прафілактыку, каб прадухіліць пажары і гібель людзей ад іх. Таму ў назіральнай камісіі няма выпадковых людзей, а наадварот, самыя адказныя і добрасумленныя грамадзяне. Ад якасці абследавання часам залежаць жыцці жыхароў населеных пунктаў сельвыканкама, – рэзюмаваў старшыня сельвыканкама.
Наступнае пытанне, якое было разгледжана, – забяспечанасць палівам жыхароў сельвыканкама. Пытанняў у своечасовым падвозе паліва да дамоў жыхароў сельсавета не ўзнікала.
Аналізуючы выступленні старшыні сельвыканкама Мікалая Шуляка, Аляксей Гаўрош адзначыў, што работа назіральных камісій дае свае станоўчыя вынікі. Аднак самазаспакаення быць не павінна. Працу неабходна актывізаваць, асабліва ў дачыненні тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і нідзе не працуе.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў таксама нацэліў на выніковасць працы назіральных камісій: “Абходы домаўладанняў павінны быць пастаяннымі і ні ў якім разе не фармальнымі. Яны павінны прыносіць рэальную карысць грамадзянам».
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара