Начальника Кореличского участка мелиоративных систем Василия Бовдея проводили на заслуженный отдых

Начальнік Карэліцкага ўчастка КУПМС “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Васілій Баўдзей 1 кастрычніка стаў цэнтрам прыцягнення шчырых слоў падзякі і прызнання за сваю бездакорную ўзорную працу, высокі аўтарытэт сярод калег, кіраўніцтва раёна і прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Падзякаваць Васілію Баўдзею за яго шматгадовую добрасумленную працу прыехалі першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько і дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык.
Добрыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, яскравага і насычанага жыцця Васілію Аляксандравічу выказаў Яўгеній Бусько.


– Заслужаны адпачынак – асаблівая падзея ў жыцці кожнага чалавека, момант, калі пройдзены пэўны адрэзак жыццёвага шляху і настаў час падвесці вынікі і ўбачыць плён сваёй дзейнасці. Васілій Аляксандравіч – годны кіраўнік, чалавек, якога заўсёды адрознівалі высокі прафесіяналізм, патрабавальнасць да сябе і свайго калектыву, – падкрэсліў Віктар Адамчык. – Хачу выказаць словы ўдзячнасці за Ваша стаўленне да выканання сваіх службовых абавязкаў, за вынікі, якія дасягнуты, за ўклад ва ўмацаванне і развіццё меліярацыйнай галіны.


Ён уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК і КУПМС “Дзятлаўскае ПМС”.
У адказ Васілій Баўдзей падзякаваў усім, з кім доўгія гады працаваў разам.

Кацярына КУКАНАВА

фота аўтара