С какими вопросами обращаются жители Кореличского района на прямые линии в райисполком?

У Карэліцкім райвыканкаме працягваецца практыка правядзення суботніх «прамых ліній», на якія звяртаюцца жыхары раёна.

Так, жыхарка г.п. Мір прасіла выдаліць два дрэвы, якія растуць на могілках у вёсцы Возерскае каля пахавання яе сваяка. Работнікі РУП ЖКГ спілавалі пагрозлівыя дрэвы, і цяпер жанчына можа не баяцца, што помнік будзе пашкоджаны.

Жыхар г.п. Карэлічы, дом якога знаходзіцца каля ракі Рутка, расказаў, што ў ваду ўпала дрэва, і прасіў прыбраць яго. Работнікі камунгаса выканалі просьбу карэліччаніна.

Жыхар вёскі Крынічнае паскардзіўся на стан дарогі Беражна-Крынічнае. Работнікі ДРБУ-158 правялі грэйдзіраванне дарогі з дабаўленнем матэрыялаў у месцах прасадкі.

Жыхарка райцэнтра паскардзілася ў райвыканкам, што суседскія дрэвы і кусты растуць заблізка да яе плота. У выніку гнілыя плады і лісце падаюць на яе ўчастак. Спецыялісты, якія выбылі да заяўніцы на дом, устанавілі, што суседзямі пры пасадцы дрэў парушана дапушчальная адлегласць да чужога плота. У выніку насаджэнні прыйшлося выдаліць.

Як паведамілі ў службе «Адно акно» Карэліцкага райвыканкама, за 9 месяцаў бягучага года старшынёй райвыканкама, яго намеснікамі, кіраўніком спраў праведзена 39 «прамых ліній», на якія звярнулася 48 чалавек. 39 зваротаў задаволены, яшчэ 9 знаходзяцца на кантролі. Найбольш праблемнымі па-ранейшаму застаюцца пытанні, якія датычацца сфер жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Іна ЛЕЙКА