В Кореличском районе проводятся приемы граждан
29 кастрычніка 2024 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у Малюшыцкім сельскім выканаўчым камітэце (аграгарадок Малюшычы) праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.
30 кастрычніка 2024 года з 9.00 да 13.00 начальнік Галоўнага ўпраўлення асабістай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці, палкоўнік міліцыі Аляксандр Анатольевіч ГАРЭНЧУК правядзе прыём грамадзян у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Карэлічы, плошча 17 Верасня, 9, каб. 58).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (01596) 21255.
30 кастрычніка 2024 года з 11.00 да 12.00 у будынку Ярэміцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Іванавіч ГАЎРОШ.
Папярэдні запіс па тэлефоне 7-40-73.
У рамках выязнога прыёму будзе арганізавана сустрэча з жыхарамі вёскі Лядкі (10.20, прыпынак аўтамагазіна).
31 кастрычніка 2024 года з 12.30 да 13.30 у Карэліцкім філіяле КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва» (па адрасе: г.п. Карэлічы, вул. Чырвонаармейская, д. 42) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы і прававой культуры па тэме: «Удзел прафсаюза пры прыцягненні работніка да дысцыплінарнай адказнасці», які будзе праводзіць галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Раман Аляксандравіч ЦІМАШКОЎ сумесна з пракурорам Карэліцкага раёна Віктарам Васільевічам АЎДАКУШЫНЫМ.
Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596) 20710.