15 октября — Международный день белой трости
Міжнародны дзень белага кія — дата ў календары, каб у чарговы раз успомніць пра інвалідаў па зроку і працягнуць ім руку дапамогі. Нашы нераўнадушша і міласэрнасць дапамогуць зрабіць добрую справу: невідушчыя або слаба відушчыя людзі павераць у заўтра і адчуюць сябе абароненымі.
Сёння мы вядзём гутарку з прадстаўніком Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку па Карэліцкім раёне» Веранікай Леанідаўнай КУЛАК.
Міжнародны дзень белага кія — дата ў календары, каб у чарговы раз успомніць пра інвалідаў па зроку і працягнуць ім руку дапамогі. Нашы нераўнадушша і міласэрнасць дапамогуць зрабіць добрую справу: невідушчыя або слаба відушчыя людзі павераць у заўтра і адчуюць сябе абароненымі.
Сёння мы вядзём гутарку з прадстаўніком Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку па Карэліцкім раёне» Веранікай Леанідаўнай КУЛАК.
— Вераніка Леанідаўна, нагадайце аб тым, што сабой прадстаўляе Міжнародны дзень белага кія.
— Міжнародны дзень белага кія — напамін усім нам аб тым, што сярод нас жывуць людзі, якія дрэнна бачаць, але гэтак жа любяць жыццё, і мы павінны дапамагчы ў іх паўсядзённых клопатах.
— Колькі на Карэліччыне інвалідаў па зроку, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, і хто гэтыя людзі?
— На Карэліччыне ў дадзены момант іх звыш 80 чалавек. Яны маюць розную ступень захворваемасці і групу інваліднасці. З гэтай колькасці 25 чалавек з’яўляюцца інвалідамі па зроку і членамі Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку па Карэліцкім раёне».
— Якія мерапрыемствы з гэтай нагоды плануецца правесці сёлета?
— У рамках месячніка плануецца правесці штогадовыя акцыі «Свет з добрымі вачыма» і «Чалавек з белым кіем». Удзельнікамі стануць вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы», а таксама — вадзіцелі аўтобусаў, таксі, прадаўцы магазінаў гарпасёлка.
— Якія разнавіднасці кія для дапамогі невідушчым існуюць?
— Я б хацела засяродзіць увагу на двух відах. Тактыльны выкарыстоўваецца для таго, каб пры дапамозе яго чалавек мог вызначыць месца, дзе ён знаходзіцца. Апорны кій служыць інваліду памочнікам: быццам трэцяя нага, і ён больш упэўнена рухаецца па дарозе.
— Акрамя кія што можна прапанаваць інвалідам па зроку?
— Існуюць «гаворачыя» гадзіннікі, якія бываюць настольнымі і ручнымі, а таксама — смартфоны са спецыяльнай праграмай, якія адчуваюць напісанае і з функцыяй навігацыі. У гэты спіс хочацца дадаць дыктафоны і прылады для чытання кніг для сляпых.
— Ці ёсць у Карэліцкім раёне нераўнадушныя людзі, якія адгукаюцца на вашы звароты па пытанні дапамогі інвалідам па зроку?
— Безумоўна, ёсць, і гэта вельмі важна, што інваліды па зроку не застаюцца сам насам са сваімі праблемамі. У чарговы раз хачу выказаць словы падзякі ТАА «НВП Ніка», КСУП «Лукі-Агра», СВК «Свіцязянка-2003», ПГУП «Далекс Прод», індывідуальнаму прадпрымальніку Батура Але Паўлаўне, старшыні РА ГА «Белая Русь» Лейка Іне Іосіфаўне, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пянькоўскай Ірыне Леанідаўне.
— З нагоды Міжнароднага дня белага кія Вашы пажаданні тым, для каго гэтая дата абазначана ў календары.
— Інваліды па зроку — моцныя духам і прыгожыя душой людзі. Ім жадаю веры ў сябе, і каб іх мары ажыццяўляліся. Няхай заўсёды побач будуць нераўнадушныя людзі, якія дапамогуць ім убачыць свет у яркіх колерах.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ