У Малюшыцкім дзіцячым садзе прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові

З 14 па 21 кастрычніка ў Малюшыцкім дзіцячым садзе прайшоў тыдзень бацькоўскай любові. На працягу тыдня выхаванцы аналізавалі сітуацыі: «Чаму мама засмуцілася?», «Чым я парадую маму?», гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні: «Сям’я», «Мама ў краме», «Тата на рабоце», знаёміліся з творамі мастацкай літаратуры: М.Радзіна «Маміны рукі», К.Шарова «Кукушка», А.Благінінай «Посидим в тишине», С. Міхалкова «А что у вас?».

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі з дзецьмі правялі  гутаркі: «Хачу падобнай быць на маму», «Мой тата самы лепшы».

У час нерэгламентаванай дзейнасці дашкольнікі ляпілі торт для таты, упрыгожвалі сукенку для матулі. Сумеснымі намаганнямі бацькоў і дзяцей была арганізавана выстава асенніх падзелак «Незвычайнае са звычайным».

На працягу тыдня выхаванцы развучвалі вершы і песні для тат і матуль, рыхтавалі падарункі,  якія былі прадстаўлены бацькам у Дзень маці і Дзень таты.

Віншаванні кожнага дзіцяці выклікалі ўсмешкі на тварах бацькоў і стварылі добры настрой.

Праведзеныя мерапрыемствы сфарміравалі першапачатковыя ўяўленні аб сям’і,  дапамаглі членам сем’і больш зблізіцца, выхавалі гуманныя адносіны, давер да блізкіх дюдзей.

Выхавальнік Гурына Галіна