В Кореличах за круглым столом «Партнерство государства и семьи в интересах поколений» многодетные семьи встретились с депутатом Александром Сонгиным
14 кастрычніка Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна стаў месцам правядзення сустрэчы за круглым сталом “Партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах пакаленняў”.
Тэма сустрэчы была выбрана не выпадкова. Падтрымка, умацаванне і абарона сям’і як асновы грамадства, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне аўтарытэту бацькоўства, адказнага бацькоўства ў сям’і і грамадстве, паляпшэнне ўмоў і павышэнне якасці жыцця сем’яў. Менавіта гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі. Удзельнікамі гутаркі сталі шматдзетныя мамы, якія маюць заслужаныя ўзнагароды, мамы, якія зараз выхоўваюць трох і больш дзяцей. Экспертамі падчас сустрэчы выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Сонгін і дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Інэса Сямібратава.
Сям’я – апора краіны. Пытанні сям’і, яе ўстойлівасці і развіцця ніколі не гублялі сваёй актуальнасці. І сёння яны знаходзяцца ў фокусе ўвагі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, таму што без моцнай сям’і няма моцнай дзяржавы. Гэтая прынцыповая пазіцыя захоўваецца і ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства былі закрануты такія пытанні, як шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве, духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення, дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі ў Рэспубліцы Беларусь, гарантыі і льготы для шматдзетных сем’яў у сферы адукацыі і працоўнага заканадаўства.
Аляксандр Сонгін павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з Днём маці:
– Быць жанчынай – гэта шчасце, таму што ёй дадзена такое важнае і ганаровае права – стаць маці. Праца маці не ведае выхадных, патрабуе пастаяннага клопату пра дзяцей і самааддачы. Хочацца пажадаць усім вам, дарагія жанчыны, наймацнейшага здароўя, сіл, энергіі. Няхай вашы дзеці дораць вам толькі радасць, любоў і клопат.
Так, у нашай краіне падтрымка сям’і ў прыярытэце. Для дапамогі сем’ям з дзецьмі рэалізуецца комплекс мер, які ўключае выплату дапамогі ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве або рэканструкцыі жылля, забеспячэнне і прадастаўленне іншых відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аднаразовых выплат пры нараджэнні двух і больш дзяцей, гарантый у сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства.
Таксама парламентарый адзначыў, што дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі мае стратэгічнае значэнне для развіцця грамадства, узмацнення дэмаграфічнай сітуацыі, паляпшэнне дабрабыту насельніцтва.
Шматдзетныя мамы ўключыліся ў абмеркаванне хвалюючых пытанняў. Дыялог атрымаўся даволі насычаным, бо размова вялася пра тое, што асабліва хвалюе жанчын: пра сям’ю, якая дае пачатак усяму.
Інэса Сямібатава таксама павіншавала ўсіх мам са святам і адзначыла, што ўплыў жанчын у сучасным грамадстве велізарны. Але шчасце жанчыны немагчыма без сям’і і дзяцей, міру і спакою ў доме.
Інэса Мікалаеўна і Аляксандр Сонгін уручылі кветкі і памятныя падарункі ўдзельнікам круглага стала.
Агульным сюрпрызам для ўсіх стаў нумар мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны наведвальнікамі Цэнтра. А танец у выкананні дзіцячага харэаграфічнага калектыву “У рытме планеты” пакарыў сэрцы гледачоў і зарадзіў іх яркімі і станоўчымі эмоцыямі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара