Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с коллективом ЦБУ № 411 ОАО «АСБ Беларусбанк» в г.п. Кореличи
На сустрэчы з калектывам ЦБП № 411 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.п. Карэлічы намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Карэліцкага РА партыі «Белая Русь» Яўген Чычкан расказаў аб выніках развіцця раёна за 10 месяцаў бягучага года.
— У аснове дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь заўсёды будзе чалавек, яго інтарэсы і патрэбы. Ва ўмовах заходніх санкцый сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі Беларусі не толькі захаваная, але і ўзмоцненая. Павялічваюцца выдаткі бюджэту на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Так, у структуры выдаткаў кансалідаванага бюджэту сацыяльныя выдаткі з’яўляюцца самымі значнымі, — сказаў прамоўца.
Замацаванне маладых спецыялістаў у раёне — адно з важных пытанняў, якому ўдзяляецца вялікая ўвага. Моладзь забяспечваецца жыллём і карыстаецца добрым сацыяльным пакетам. Пэўны вынік ёсць: большасць з іх, а менавіта 60%, застаюцца на Карэліччыне.
Прамоўца не абышоў увагай і пытанне дарожнага будаўніцтва. На гэтыя мэты зараз выдзяляюцца немалыя грошы, таму ёсць магчымасць адрамантаваць вуліцы ў аграгарадках раёна.
Падчас дыялогу з банкаўскімі работнікамі іх таксама хвалявала пытанне добраўпарадкавання вуліц райцэнтра і магчымасць займацца спортам у вячэрні час. Пытанні ўзяты на кантроль.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена ЦБП № 411 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.п. Карэлічы