Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом Кореличского филиала Гродненского облпотребобщества

Сустрэчу з работнікамі Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч пачаў з інфармацыі пра дзень правядзення Прэзідэнцкіх выбараў, які назначаны на 26 студзеня 2025 года. «Выбарчая кампанія пройдзе ў напружаным тэмпе, таму выбаршчыкі павінны падысці да яе з усёй адказнасцю і зрабіць свой выбар», — зазначыў Ігар Раманавіч.


У далейшым прамоўца паведаміў пра тое, што хвалюе сёння карэліччан. Важным пытаннем назваў замацаванне маладых кадраў. Мяркуецца мадэрнізацыя інтэрната былога будаўнічага ліцэя, дзе з’явіцца 31 арэндная кватэра. Звярнуў уавагу і на будаўніцтва дарожкі ў парку гарпасёлка, у будучым чакаецца мадэрнізацыя стадыёна.


Ігар Лазарэвіч закрануў і сельгаспадарчую галіну. 2 лістапада пройдуць абласныя “Дажынкі” ў Мастах, на якіх будуць ушанаваны і хлебаробы Карэліччыны. На пытанне: «Якая гаспадарка ў раёне з’яўляецца перадавой?» назваў СВК «Свіцязянка-2003» і іншыя, у якіх шмат робіцца для працаўнікоў і дбаюць пра бяспечныя ўмовы працы.


На сустрэчы былі ўзняты пытанні супрацьпажарнай бяспекі, паводзіны на вадаёмах, старыя і закінутыя калодзежы. Ігар Лазарэвіч назваў іх злабадзённымі і патрабуючымі пільнай увагі. Было абмеркавана і тое, што хвалюе работнікаў спажывецкай кааперацыі раёна. «Трэба сумесна вырашаць пытанні»,— рэзюмаваў прадстаўнік мясцовай улады.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА