Евгений Бусько на встрече с коллективом ГП «Племзавод Кореличи»: «Беларусь стремится построить дружеские отношения с другими странами»
Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Бусько сустрэўся з калектывам ДП “Племзавод Карэлічы”, падчас якой абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і выбарчую кампанію.
— У наступным годзе ў Беларусі пройдзе знакавая падзея ў палітычнай сферы, – адзначыў Яўгеній Анатольевіч. — 26 студзеня 2025 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца неад’емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідэра, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт. Беларусь — мірная развіваючаяся краіна, якая імкнецца наладзіць сяброўскія адносіны з іншымі дзяржавамі свету. Яркі прыклад гэтаму — рабочыя візіты Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў іншыя дзяржавы. Нягледзячы на ўсе перашкоды, мы самі забяспечваем сябе ўсім неабходным. Вы самі ведаеце, якой цаной ствараецца наш дабрабыт, колькі сілы неабходна аддаць, каб на нашым стале быў свежы хлеб. А мы вырошчваем такі выдатны ўраджай, што можам накарміць не толькі сябе, але і гатовы наладжваць продажы зерня, малака і мяса ў іншыя краіны.
У канцы сустрэчы Яўгеній Бусько заклікаў грамадзян быць пільнымі, не паддавацца на крымінальныя схемы тэлефонных махляроў і асцярожна ставіцца да падазронай інфармацыі.