Игорь Лазаревич провел встречу с коллективом представительства Белгосстраха по Кореличскому району

29 лістапада ў рамках сустрэчы з працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч  спыніўся на пытанні значнасці выбарчай кампаніі.

Ігар Раманавіч пазнаёміў прысутных з прэтэндэнтамі для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, з каляндарным планам і этапамі правядзення электаральнай кампаніі:

— У Беларусі вылучэнне кандыдатаў  адбываецца адным спосабам — шляхам збору подпісаў грамадзян. Ужо з 22 па 31 снежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты, і мы будзем ведаць імёны тых, хто сабраў неабходную колькасць подпісаў і атрымаў статус кандыдата ў Прэзідэнты, — сказаў прамоўца.

Таксама ён адзначыў, што выбары  — галоўная палітычная падзея нашай краіны, удзел у якой з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Зараз наша краіна дэманструе дынамічны рост эканомікі і даходаў насельніцтва, забяспечвае высокія сацыяльныя стандарты і даступнасць дзяржаўных паслуг, істотна ўмацавала свае пазіцыі на міжнароднай арэне. Гэтую стабільнасць трэба захоўваць і працягваць развівацца далей, —зазначыў Ігар Раманавіч.

Напрыканцы сустрэчы ён азнаёміў  вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2024 годзе і адзначыў, што сёлета раёнам забяспечана выкананне большасці мэтавых паказчыкаў і заданняў, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе кожны мог задаць хвалюючыя  пытанні.

1