Первое заседание Молодежного парламента 7 созыва при Кореличском районном Совете депутатов состоялось в Кореличах

На пасяджэнні сабраліся дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Аляксеем Гаўрошам, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык, дэпутат Палаты працоўнай моладзі пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, намеснік галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя” Сяргей Столяр.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош адзначыў, што для правядзення выбараў дэпутатаў Маладзёжнага парламента 7-га склікання было выбрана 19 дэпутатаў у 10 выбарчых акругах ва ўстановах сярэдняй адукацыі і 9 арганізацыях Карэліцкага раёна.

На павестцы дня першай сесіі Маладзёжнага парламента — уручэнне пасведчанняў дэпутата Палаты працоўнай моладзі пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў. Пасведчанні маладым парламентарыям уручыў старышыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош.

Наступным пунктам павесткі стала абранне старшыні Маладзёжнага савета дэпутатаў. На гэтую пасаду была прапанавана кандыдатура настаўніка хіміі і біялогіі Красненскай СШ Юрыя Юрчыка, які прадстаўляе Карэліччыну ў Маладзёжным парламенце пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Кандыдатура была падтрымана ўсімі членамі Маладзёжнага парламента. У ходзе галасавання “за” прагаласавалі ўсе маладыя парламентарыі.

У сваёй прамове новавыбраны старшыня адзначыў, што ўзначаліць раённы Маладзёжны парламент для яго — вялікі гонар і адказнасць:

— Дзейнасць Маладзёжнага парламента будзе выключна каманднай, калі кожны з членаў парламента будзе адказна адносіцца да сваіх абавязкаў, то ў нас абавязкова атрымаецца выканаць пастаўленыя задачы. Жадаю кожнаму маладому дэпутату цікавай, карыснай і плённай працы.

Намеснікам старшыні па вучнёўскай палаце была абрана вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Арына Мікула, намеснікам ад палаты рабочай моладзі стала метадыст ДУ “Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Надзея Вянскевіч.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара0