Пикет по сбору подписей за выдвижение кандидатов в Президенты Республики Беларусь прошел в агрогородке Цирин

Месцам для правядзення мерапрыемства стала пляцоўка на вуліцы Школьная. Тут збіраюць подпісы ў падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы.
Члены ініцыятыўнай групы падзяліліся:
— У большасці ўсе, хто прыходзіць на пікет, ужо даўно вызначыліся з прэтэндэнтамі і ставяць подпіс на карысць кандыдата — будучага Кіраўніка дзяржавы. Цікавіцца электаральнай кампаніяй і моладзь.


У ліку тых, хто паставіў свой подпіс у падпісны ліст сёння, гэта жыхарка вёскі Аканавічы Цырынскага сельсавета Галіна Зінчанка. Яна шчыра жадае поспеху ў выбарчай кампаніі свайму кандыдату ў Прэзідэнты. — На маю думку, Кіраўнік дзяржавы павінен служыць народу, быць аўтарытэтным, мудрым, клапатлівым, ведаць, што неабходна палепшыць у краіне, каб усім жылося добра. Нашаму грамадству не патрэбны ніякія рэвалюцыі, нам неабходны спакой і мір.


— Я за стабільнасць у краіне, вельмі ўдзячная кіраўніцтву рэспублікі за сацыяльную падтрымку на працягу ўсяго жыцця чалавека. Таму кожны грамадянін павінен усвядомлена прыняць удзел ва ўсіх этапах электаральнай кампаніі, бо выбары даюць людзям магчымасць удзельнічаць у кіраванні краінай і забяспечыць мірную працу ў будучым, — сказала жыхарка аграгарадка Цырын Тамара Наумовіч.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара