Писатель Валентина Быстримович встретилась со своими читателями в УКП БОН
Кніга — надзейны сябар і дарадчык. І гэта праверана жыццём. У ёй чалавек можа знайсці шмат карыснага і цікавага. Сустрэчы з пісьменнікамі — свайго роду эліксір для душы. Яны ўзнімаюць настрой, і ўжо на многія рэчы пачынаеш глядзець па-іншаму.
Валянціна Яфімаўна Быстрымовіч — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы — завітала ў Карэліцкае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва невыпадкова. Менавіта тут з жанчынамі-працаўніцамі яна вяла адкрытую і шчырую размову, гаварыла проста і эмацыянальна.
Яе аповед — пра пражытае жыццё без прыкрас, ды і зараз Валянціна Яфімаўна прадаўжае займаць актыўную жыццёвую пазіцыю. Шмат гадоў яна прысвяціла працы на будоўлі, займаючы самыя розныя пасады. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, знайшла любімую справу па душы. Паспрабавала пісаць аповеды — і ў яе атрымалася. Ужо самі назвы прыцягваюць чытача: першы аповед выйшаў пад назвай «Надень красный костюм». Новая кніга, над якой працуе зараз, «И все-таки я его поцелую». Пісьменніца адзначае:
— У мяне ёсць і сумныя гісторыі. Пішу жаночыя раманы. Чытачы прызнаюцца, калі б прачыталі іх раней, не зрабілі б, напэўна, памылак. Мае апавяданні і кнігі жыццёвыя. Мяне акружала шмат людзей, і мне ўсё было цікава, зараз гэтым хочацца падзяліцца з чытачамі.
Аўтарка параіла аўдыторыі прачытаць яе расказ «Шиман нового поколения» і выказала ўпэўненасць, што яны аб гэтым не пашкадуюць.
Сяброўства з Яго Вялікасцю Словам не абмяжоўваецца толькі напісаннем кніг. Валянціна Яфімаўна працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Алеся», адказная за рэкламу і падпіску ў выданні. Называе часопіс «жаночым і для жанчын». Жанчыну разглядае як асобу і марыць, што ў часопісе падпісчыкаў стане значна больш, і яны змогуць ў выданні знайсці ў выданні шмат карыснага і цікавага.
Сустрэча прайшла на адным дыханні. Валянціна Быстрымовіч паставіла аўтографы на кнігах сваіх прыхільнікаў.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена
Карэліцкай раённай бібліятэкай