Председатель районного Совета депутатов Александр Гаврош встретился с жителями деревни Туполы
Прадуктыўны дыялог атрымаўся ў старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксея Гаўроша з жыхарамі вёсак Зарэчча, Забалацце, Вялікія Тупалы Малюшыцкага сельсавета.
На сустрэчу таксама прыехалі старшыня Малюшыцкага сельскага Савета Віктар Дзірвук, дэпутат Палужскай выбарчай акругі №17, начальнік Карэліцкага раённага газазабеспячэння Вячаслаў Шавейка.
Вяскоўцы праявілі актыўнасць, сабраліся у вызначаным месцы, каб пагаварыць пра жыццё і звярнуцца па дапамогу да прадстаўнікоў улады ў вырашэнні хвалюючых пытанняў. Асноўныя праблемныя моманты, якія агучылі жыхары, тычацца работы інтэрнэту і мабільнай сувязі ў вёсках Вялікія Тупалы і Забалацце. Таксама было закранута пытанне стану дарог ў вёсцы Тупалы (заасфальтавана дарога толькі да возера, а далей яна патрабуе рамонту). Да могілак у вёсцы Белая пад’езду таксама няма. Прагучала скарга і на тое, што ў лесе, які знаходзіцца непадалёк ад вёскі, шмат буралому. Чаму б лясгасу не даць дазвол на чыстку не асобным людзям, а ўсім жадаючым?
Усе хвалюючыя жыхароў пытанні ўзяты на кантроль і па меры магчымасці будуць вырашацца.
Аляксей Іванавіч азнаёміў вяскоўцаў з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, пытаннямі, над якімі працуе раённая ўлада. Гаворачы аб рабоце сацыяльнай сферы, ён адзначыў планамерную дзейнасць усіх структур, якія ўваходзяць у яе склад.
Віктар Дзірвук заклікаў жыхароў вёсак быць больш асцярожнымі ў пытаннях маёмаснай і пажарнай бяспекі, нагадаў пра неабходнасць вакцынацыі супраць грыпу.
Такія сустрэчы становяцца карыснымі для абодвух бакоў дыялогу, бо дазваляюць даведацца аб праблемах насельніцтва і распачаць шэраг мер для іх ліквідацыі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара