В Кореличском районе проводится прием граждан

 

28 лістапада 2024 года з 11.00 да 13.00 у Карэліцкім РУП ЖКГ (па адрасе: г.п. Карэлічы, вул. Чырвонаармейская, д. 40, актавая зала адміністрацыйнага будынка) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян і Дзень прававой асветы і прававой культуры па тэме: «Электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь», які будзе праводзіць Сяргей Аляксандравіч ГАРЧЫЧКА, галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, сумесна з пракурорам Карэліцкага раёна Віктарам Васільевічам АЎДАКУШЫНЫМ.

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596)20710.