Евгений Бусько: «Кореличчина привнесла в областной каравай почти 7% урожая»

— Стала ўжо добрай традыцыяй, што Карэліччына атрымлівае валавы збор зерня больш за сто тысяч тон, — расказвае першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеній Бусько. — На сённяшні дзень мы нарыхтавалі больш за 100% кармоў, намалацілі больш за 18 тысяч тон рапсу, сабралі больш за 20 тысяч тон зерня кукурузы. Каравай Карэліцкага раёна разам з рапсам і кукурузай склаў амаль 150 тысяч тон. Карэліччына прыўнесла ў каравай вобласці амаль 7% ураджаю. Сёлета нашы планы скарэкціравала надвор’е, але мы вынеслі набходныя ўрокі з гэтай сітуацыі і будзем улічваць іх у далейшым. У аптымальныя тэрміны завершана сяўба азімага рапсу, азімых зерневых, апрацавана глеба пад будучы ўраджай. Аграрыі раёна клапоцяцца пра каравай наступага года, займаюцца ворывам, назапашваюць угнаенні.