Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с коллективом Турецкой средней школы

Падчас сустрэчы асноўны акцэнт быў зроблены на электаральнай кампаніі і маючых адбыцца выбарах. Намеснік старшыні азнаёміў з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, заклікаў праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыняць удзел у важнай для нашай краіны палітычнай падзеі, зрабіўшы правільны выбар на карысць эканамічна развітай, незалежнай дзяржавы.

– Выбары Кіраўніка дзяржавы – гэта, безумоўна, ключавая падзея не толькі наступнага года, але і бліжэйшай пяцігодкі. Наша галоўная задача як выбаршчыкаў – выканаць свой канстытуцыйны і грамадзянскі абавязак, праявіць грамадзянскую сталасць і грамадзянскую адказнасць. Робячы выбар, мы вызначаем будучыню сваёй краіны,  –  падкрэсліў Яўген Чычкан.

Падчас дыялогу Яўген Мікалаевіч адзначыў, што ўжо больш за тры дзесяцігоддзі Беларусь з’яўляецца дзяржавай, у аснове палітыкі якой дабрабыт чалавека і годныя ўмовы яго жыцця. Робіцца ўсё для таго, каб краіна квітнела, каб людзі жылі ў міры, хадзілі на працу, выхоўвалі дзяцей. Галоўнай перавагай беларускай прадукцыі з’яўляецца якасць. У розныя сферы дзейнасці ўкараняюцца інавацыі, якія з’яўляюцца лакаматывам развіцця грамадства. Створана эфектыўная сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

— Наш раён таксама дынамічна развіваецца, выконваюцца сацыяльна-эканамічныя паказчыкі. Па шэрагу з іх Карэліччына займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, – акцэнтаваў Яўген Чычкан.

Таксама  ён нагадаў прысутным аб захаванні інфармацыйнай гігіены.

– Наша агульная задача – не толькі захаваць усё тое добрае, што ўжо створана, але і прымножыць. Усе разам мы павінны працаваць для далейшага развіцця і працвітання нашай краіны, – рэзюмаваў прамоўца.