Заместитель председателя райисполкома Дмитрий Манило встретился с коллективом Кореличского РУП ЖКХ
У актавай зале Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства яго работнікі сабраліся на сустрэчу з намеснікам старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Маніла. Прадстаўнік мясцовай улады праінфармаваў прысутных аб маючых адбыцца выбарах Пэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Прамоўца заклікаў камунальнікаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар. Да 6 снежня праводзіцца збор подпісаў за кандыдатаў у Прэзідэнта краіны — і ў карэліччан яшчэ ёсць магчымасць праявіць ініцыятыву ў гэтым накірунку.
Дзмітрый Аляксандравіч расказаў аб тым, якія крокі прадпрымаюцца на Карэліччыне па навядзенні належнага парадку ў населенных пунктах. «Вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню ў аграгарадках раёна, а таксама прысядзібных тэрыторый, плануецца ўстаноўка дзіцячых пляцовак», — зазначыў прамоўца. Звярнуў увагу на тое, што значныя змены адбываюцца ў медустановах раёна: адкрываюцца новыя кабінеты з сучаснай апаратурай — усё гэта праяўленне клопату аб людзях. Зазначыў пры гэтым, што амаль 70 працэнтаў бюджэтных сродкаў раёна ідзе на фінансаванне сацыяльнай сферы.
На сустрэчы камунальнікі праяўлялі актыўнасць, быў узняты шэраг пытанняў.
Былі абмеркаваны пытанні набыцця новай тэхнікі для РУП ЖКГ і навядзення парадку на могілках.
Камунальная галіна — адна з няпростых, яе паслугамі карыстаецца кожны чалавек. Толькі сумеснымі намаганнямі, камунальнікаў і карыстальнікаў, можна дабіцца пэўных вынікаў — жыць камфотна і прыгожа.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Карэліцкім РУП ЖКГ