Акция «Наши дети»: руководство Кореличского района поздравило многодетные семьи с новогодними праздниками
Благотворительная акция «Наши дети» несет радость и подарки детям всей Республики Беларусь. В рамках самой теплой акции председатель Кореличского райисполкома Андрей Гордей и начальник отдела образования райисполкома Ирина Осташевич поздравили многодетные семьи Нарбутович и Писарик из райцентра.
— Быть многодетным родителем — настоящий подвиг, — отметил Андрей Гордей, обращаясь к родителям. — Вы стали хорошим примером для всех, а самое главное, — для своих детей, которые, глядя на вас, на ваш ежедневный труд, стараются соответствовать вам.
Обращаясь к детям, глава райисполкома подчеркнул, что главное для них сейчас — прилежно учиться, стремиться быть во всем лучшими, чтобы в будущем стать профессионалами выбранного дела и трудиться на благо страны.
Какой же Новый год без подарков? Ребятам подарили сладкие гостинцы, а также полезные мандарины. Поинтересовался глава района и желаниями, которые загадали дети, и пообещал, что Дед Мороз, который тоже пришел поздравить маленьких корелличан, обязательно эти желания исполнит.
Сергей СТОЛЯР
Фото автора
Первый заместитель председателя райисполкома — начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Евгений Бусько и председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Пеньковская побывали с новогодними визитами в семье Мильгуй из д. Великая Слобода и Волынец из агр. Еремичи. Компанию гостям составили Дед Мороз и Снегурочка. Дети в обеих семьях продемонстрировали свои таланты, за что были тут же и вознаграждены конфетами и мандаринами. А большой подарочный торт решено было съесть на десерт после ужина.
— Дети — это самое дорогое, что есть в семье, — сказал Евгений Бусько. — Ради них мы живем и созидаем. В нашей стране делается все, чтобы маленькие белорусы всесторонне развивались: осваивали учебные предметы, развивались в творчестве и спорте.
“Здароўя дзеткам, дабрабыту, удачы. Каб усё задуманае атрымалася, а ў сем’ях панавалі дабрабыт, спакой і ўтульнасць”, – такім было галоўнае пажаданне намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана, які разам з намеснікам аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Наталляй Ардзюк наведалі шматдзетныя сем’і Дудук, Маркевіч і Шнырко.
У шматдзетнай сям’і Дудук, якая жыве ў г.п Карэлічы, выхоўваецца пяцёра дзяцей. Чатыры школьнікі, а самай малодшай дачушцы пяць гадоў. Можна ўявіць, якое было здзіўленне дзяцей, калі ў іх доме з’явіліся госці з пакетамі і скрынкамі цукерак у руках. Падарункі прыйшліся па душы хлопчыкам і дзяўчынкам, яны з асаблівым натхненнем пачалі іх распакоўваць, дзелячыся эмоцыямі і ўражаннямі адзін з адным. Гэтыя радасныя хвіліны, без сумнення, яны запомняць надоўга, а бацькі ацэняць увагу і клопат з боку кіраўніцтва раёна.
Пасля цёплага прыпынку ў сям’і з райцэнтра навагодні марафон працягнуў сваю чароўную дарогу ў вёску Міратычы, дзе гасцінна гасцей сустракалі шматдзетны бацька Сяргей Манкевіч з жонкай Марынай. Тут панавала сапраўдная атмасфера дабрыні і клопату, бо пад адным дахам растуць трое дзяцей, якія вучацца у Райцаўскай сярэдняй школы імя У.А. Галавача.
Наступны адрас, дзе чакалі гасцей, — вуліца Сташэўскай у г.п. Мір. Тут у сям’і Яўгенія і Кацярыны Шнырко выхоўваюцца трое дзетак. Усё прасякнута духам свята: утульны дом, прыбраная ёлка і, вядома ж, зіхатлівыя ад прадчування вочы дзяцей. Для ўсіх членаў гэтай актыўнай і дружнай сям’і такія візіты не толькі значныя, але і натхняюць на новыя здзяйсненні, ствараючы вакол атмасферу адзінства і падтрымкі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара
30 снежня, напярэдадні навагодніх свят, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч наведаў шматдзетныя сем’і з КСУП «Лукі-Агра» і СВК «Жухавічы». Прадстаўнік мясцовай улады прыехаў да дзяцей не з пустымі рукамі: прывёз ім салодкія падарункі і вялікія пакеты мандарынаў, а бацькам з нагоды Новага года да святочнага стала ўручыў тарты і пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту. Раздзяліць пераднавагоднюю радасць Ігару Раманавічу дапамагалі Дзед Мароз і Снягурачка.
У сям’і Алены і Аляксандра Кот з аграгарадка Лукі выхоўваецца трое дзяцей: адзінаццацікласніца Дзіяна, васьмікласніца Вікторыя і чатырохгадовы Арцём, які наведвае дзіцячы садок. Яны прызналіся, што разам ўпрыгожвалі ёлку да Новага года і ўсе справы робяць разам.
— Шчасце сям’і — у любові, разуменні, даверы, — пераканана матуля. На першае месца яна ставіць здароўе. Сваё шчасце жанчына знайшла на лукскай зямлі, дзе жыве пятнаццаць гадоў. Зараз працуе паляводам у мясцовай гаспадарцы. Спадарожнік жыцця — слесарам на МТФ «Асташын». Іх самая вялікая радасць — у дзецях: дочкі добра вучацца, Вікторыя займае прызавыя месцы ў конкурсах, а Дзіяна аддае перавагу спорту.
Алена Кот прызналася, што дзеці вельмі ўзрадаваліся гасцям і падарункам. У асаблівасці — мандарынам, без якіх не абыходзяцца навагоднія святы, дзеці іх моцна любяць. Падзякавала за незвычайны сюрпрыз, які ўдаўся на славу і падарыў дзецям добры настрой і шмат радасці.
Пры сустрэчы са шматдзетнай сям’ёй Аксаны і Руслана Кулініч з вёскі Малыя Жухавічы Ігар Лазарэвіч шчыра павішаваў бацькоў і дзяцей з Новым годам і пажадаў усіх зямных даброт. Дзед Мароз і Снягурачка пажадалі, каб у сям’і панавалі ўзаемаразуменне і павага, а ў пакоях кватэры было цёпла і ўтульна, дзецям — добрых навагодніх свят і выдатных адзнак у дзённіку. Як высветлілася, яно так і ёсць: сёстры Дар’я і Ліана — выдатніцы вучобы і актывісткі школьнага жыцця, з іх бярэ прыклад брат Назар.
Бацькі працуюць у мясцовым сельгаскааператыве. Аксана Уладзіміраўна — — спецыяліст па племянным уліку жывёлы, Руслан Аляксандравіч — упраўляючы аддзялення № 2 СВК «Жухавічы». Іх карані — на Карэліччыне: маці родам з Жухавіч, бацька — з Застадолля.
— Галоўнае ў сям’і — павага, сяброўства, узаемаразуменне, — адзначае Руслан Кулініч. — Мы нарадзіліся на гэтай зямлі, тут жывём, тут знайшлі сваё шчасце, тут растуць нашы дзеці. Дзеці — самае дарагое, што сёння маем. Мы імі ганарымся і стараемся паказваць прыклад. Вельмі рады, што завіталі да нас прадстаўнікі мясцовай улады і Дзед Мароз са Снягурачкай. Дзецям і дарослым патрэбны свята і радасць, каб прадаўжаць жыць і радавацца новаму дню.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дзіяны МАРЦІНЕЎСКАЙ