В Кореличском районе проводится прием граждан

11 снежня 2024 года з 14.00 да 15.00 у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9  у кабінеце 58 (3 паверх) член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Станіслававіч АШУРЫК правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (іх прадстаўнікоў) і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8(01596) 2-12-55.

12 снежня 2024 года з 11.00 да 12.00 намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Раманавіч ЛАЗАРЭВІЧ правядзе выязны прыём грамадзян у аграгарадку Малюшычы ў памяшканні Малюшыцкага сельскага выканаўчага  камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

13 снежня 2024 года з 9.00 да 10.00 намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Мікалаевіч Чычкан правядзе выязны прыём грамадзян у аграгарадку Райца ў памяшканні Райцаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

У грамадскай прыёмнай Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» па адрасе: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8 (чытальная зала ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка») прыём грамадзян праводзіць загадчык юрыдычнай кансультацыі Карэліцкага раёна Аляксандр Мікалаевіч КУЗЬМІЦКІ.

Прыём грамадзян адбудзецца 11 і 18 снежня 2024 г., 8 і 22 студзеня 2025 г. з 17.00 да 19.00.

Папярэдні запіс па тэлефоне 8(029)8899389.