В Кореличском райисполкоме прошла учеба членов избирательных комиссий

Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца ўсё меней дзён. Да самай важнай падзеі ў жыцці краіны рыхтуюцца і кандыдаты на гэты высокі пост, і простыя грамадзяне. Але больш за ўсіх клопатаў зараз у выбарчых камісіях. Важна наладзіць працэс так, каб падчас галасавання не здарылася ніякага, нават дробнага збою. У Карэліцкім райвыканкаме правялі трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій.

На навучальным мерапрыемстве разгледзелі пытанні аб забеспячэнні грамадскага правапарадку, пажарнай бяспекі і рабоце камісіі. Члены выбарчых камісій атрымалі тлумачэнні па нормах выбарчага заканадаўства, правільнасці выканання выбарчых працэдур.

— Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны адбыцца на належным узроўні, — заклікаў прысутных старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей. — Важна ўлічыць усе дробязі, каб грамадзяне адчувалі сябе камфортна як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання — 26 студзеня.