Учитель Красненской средней школы Кореличского района Наталья Есьман: «В нашем государстве все имеют равные права на доступное и качественное образование»
Падзяліцца сваім меркаваннем па пытанні маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі мы папрасілі чалавека дасведчанага, які неаднаразова быў удзельнікам выбарчай кампаніі, настаўніка Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна, працуючага пенсіянера Наталлю Есьман.
– Адзначу, што выбары Прэзідэнта нашай краіны – важная падзея. Асабіста я заўсёды стаяла на чале выбарчай камісіі па Красненскай выбарчай акрузе і хачу адзначыць, што заўсёды назіралася актыўнасць мясцовых жыхароў. Чалавек, які з’яўляецца грамадзянінам краіны, павінен быць датычны да ўсяго, што адбываецца ў ёй. Тым больш, калі гаворка ідзе пра выбары Прэзідэнта – чалавека, ад якога залежыць наша будучыня.
Ні для каго ні сакрэт, што адным з прыярытэтных напрамкаў у Беларусі з’яўляецца адукацыя. А чалавек, які знаходзіцца ў цэнтры сістэмы адукацыі, ён асаблівы. Гэта дзіця. І цяпер мы бачым, чаго мы дасягнулі. Навучэнцы з сельскіх школ, з рэгіёнаў паказваюць высокія вынікі нароўні са сталічнымі школьнікамі. Вось яна – даступнасць і якасць адукацыі. Права на яе можа рэалізаваць кожны грамадзянін, каб быць паспяховым і запатрабаваным у грамадстве.
Дзеці атрымліваюць бясплатную дашкольную, агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, могуць развіваць свае творчыя здольнасці і займацца спортам. Рабятам са шматдзетных сем’яў прадугледжаны шэраг ільгот, сярод якіх зніжэнне платы за карыстанне падручнікамі, вызваленне ад аплаты за харчаванне. Усе маюць магчымасць адпачываць у лагерах.
У краіне створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
А яшчэ ў нас спакон веку прынята ставіцца да ўзроставых людзей з асаблівай павагай і ўвагай. Дзяржава клапоціцца, каб зрабіць жыццё людзей залатога ўзросту больш камфортным. Станоўчыя эмоцыі выклікала ў мяне, як і ў большасці ветэранаў працы, вестка аб тым, што працуючыя пенсіянеры з 1 студзеня 2025 года будуць атрымліваць пенсію ў поўным памеры. Для многіх новы ўказ стане добрай фінансавай дапамогай, будзе працаваць на далёкую перспектыву. А калі побач з высокім заробкам будзе і пенсія без адлічэнняў, стымулаў для працуючых пажылых людзей будзе куды больш.
Усе гэтыя і іншыя фактары мы павінны ўлічваць, галасуючы за кандыдата ў Прэзідэнты, бо выбарчая кампанія – вельмі сур’ёзнае і важнае мерапрыемства, і ў ёй не бывае дробязяў ні на адным з этапаў.
Колькі дзяржава траціць на кожнага школьніка і дашкольніка
Нарматывы выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца з кожным годам павялічваюцца.
Так, сёлета на кожнага школьніка, які вучыцца ў горадзе ці пасёлку гарадскога тыпу, яны складаюць 3109,52 руб. у год. А на навучэнцаў ва ўстановах сельскіх населеных пунктаў сума яшчэ большая – 7058,31 руб. у год.
Выдаткі на аднаго выхаванца гарадскога дзіцячага садка складаюць 4033,85 руб. у год. Для дашкольных устаноў у сельскай мясцовасці на кожнае дзіця выдзяляецца па 4943,08 руб. у год.
Змяніліся паказчыкі і для тых, хто вучыцца па праграмах прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Нарматыў для іх павялічыўся на 556,11 руб. і цяпер складае 4940,17 руб. у год.
Для навучэнцаў каледжаў і астатніх атрымальнікаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі выдзяляецца па 4438,16 руб. у год.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара