Инна Богуш: «На Кореличчине завершилась республиканская акция «От всей души»
З 26 снежня па 15 студзеня на Карэліччыне праведзена дабрачынная акцыя «Ад усёй душы».
Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, акцыя дала магчымасць праявіць увагу і клопат пра людзей паважанага ўзросту.
Старт быў дадзены ў дзень яе адкрыцця, і амаль кожны дзень быў напоўнены карыснымі і цікавымі мерапрыемствамі. Падчас іх правядзення высветлілася, што сярод нас шмат нераўнадушных людзей, якія працягнулі руку дапамогі, уручылі памятныя сувеніры і салодкія пачастункі, падарылі добры настрой. Гэта парламентарыі, работнікі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, работнікі культуры і адукацыі, вучні школ раёна і каледжа, святары, спонсары і проста нераўнадушныя людзі. Яны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доўгажыхароў, людзей паважанага ўзросту, пастаяльцаў Жухавіцкага сацыяльнага пансіяната «Івушка», Лукскай бальніцы сятрынскага догляду і Мірскай гарпасялковай бальніцы, сустрэліся з ветэранамі працы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
З нагоды дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» праведзены сустрэчы, канцэрты, агеньчыкі, музычна-забаўляльныя праграмы, віншаванні на даму — і ўсё гэта напоўніла душу пажылых людзей цяплом і радасцю. Акцыя паказала: калі мы разам — мы моцныя. Клопат пра старэйшае пакаленне — адна з асноўных задач, і гэта добра разумеюць карэліччане і дораць часцінку свайго сэрца пажылым людзям.
Наведвальніца ЦСАН Карэліцкага раёна Валянціна Фёдараўна ХІНЕВІЧ адзначае:
— Прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Разам з калектывам Цэнтра далі канцэрт у Жухавіцкім сацыяльным пансіянаце «Івушка». Паказалі танцавальныя нумары, спелі цудоўныя песні і ўручылі салодкія падарункі, якія падрыхтавалі самі. Акцыя дала магчымасць сустрэцца з пажылымі людзьмі, падарыць ім часцінку свайго цяпла, магчымасць дакрануцца да прыгажосці ўзаемаадносін паміж людзьмі.
Сваімі ўражаннямі дзеліцца Ганна Вітальеўна ГІНАК з райцэнтра:
— У ЦСАН Карэліцкага раёна функцыянуе гурток «Кудесница», якім кіруе Галіна Леанідаўна Лагута. Тут мы займаемся рукадзеллем, і затым вельмі прыемна падарыць людзям зробленае сваімі рукамі. На першы погляд, гэта звычайная рэч, але колькі радасці атрымлівае чалавек. Мы наведалі Лукскую бальніцу сястрынскага догляду і падарылі пастаяльцам звязаныя цёплыя шкарпэткі і сурвэткі. А яшчэ мы арганізавалі ў рамках акцыі «Ад усёй душы» выставу сваіх работ у Цэнтры.
Галіна СМАЛЯНКА