Кореличчане посетили выставку «Моя Беларусь»

Выстава “Мая Беларусь” пачала сваю працу ў канцы снежня 2024 года ў Міжнародным выставачным цэнтры. На плошчы больш 30 тыс. кв.м., у павільёнах і на вуліцы, размясціліся экспазіцыі, фуд-корт, зона культурных мерапрыемстваў. Прадстаўлена мноства цікавых праектаў, дасягненні краіны за апошнія гады. У рамках выставы працуюць лакацыі “Навука і інтэлект”, “Спартыўная краіна”, “Атамная энергія”, стэнды кожнага рэгіёна і мноства іншых. На выставе пабывалі і карэліччане.

— Выстава “Мая Беларусь” — выдатная магчымасць пашырыць свой кругагляд, даведацца больш пра культуру і мастацтва Беларусі, дасягненні нашых вучоных і спартсменаў, пазнаёміцца са славутасцямі іншых рэгіёнаў краіны, — дзеліцца ўражаннямі першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Таццяна Шэўчык. — Прыемна, што на стэндзе Гродзенскай вобласці прадстаўлены работы карэліцкай майстрыцы саломапляцення Святланы Гусаковай, там жа — экспанаты з Мірскага замка. Увогуле, на выставе столькі экспанатаў, што знаёміцца з імі можна не адзін дзень. Цікавая праграма і для дзяцей. Яны павінны былі прайсці па ўсіх лакацыях і, выканаўшы заданні, атрымаць сувенір.