Пикеты по повышению электоральной активности граждан проходят на Кореличчине
10 студзеня ў аграгарадку Краснае сабраліся прадстаўнікі Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама БРСМ, раённай арганізацыі «Белая Русь». Галоўная мэта грамадскіх аб’яднанняў – агітацыя за электаральную актыўнасць. Вяскоўцам уручалі буклеты з праграмамі кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Усё бліжэй найважнейшая палітычная падзея года – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ідзе агітацыя кандыдатаў на пасаду Кіраўніка дзяржавы, сфарміраваны ўчасткі для галасавання, участковыя выбарчыя камісіі.
Адзін з арганізатараў пікета патлумачыў:
– Мы выйшлі на пікет, каб запрасіць жыхароў аграгарадка прыняць удзел у галасаванні 26 студзеня. Трэба сказаць, што вяскоўцы на гэтую ініцыятыву рэагуюць станоўча, бяруць буклеты, знаёмяцца з праграмамі кандыдатаў, з гонарам кажуць, што яны абавязкова пойдуць на выбары.
– Для сябе я ўжо вызначылася з кандыдатурай на пост Прэзідэнта краіны, – адзначае Юлія Амельяновіч. – На маю думку, Кіраўнік дзяржавы павінен падтрымліваць інтарэсы народа. Лічу, што кожны ў адказе за будучыню, і ад нашага выбару будзе залежыць шчаслівае заўтра дзяцей, годнае жыццё бацькоў на заслужаным адпачынку.
Жыхар аграгарадка Краснае Сяргей Варановіч таксама разумее важнасць электаральнай кампаніі.
– Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – гэта вельмі сур’ёзны палітычны працэс, – падзяліўся малады чалавек сваім меркаваннем – І мы, моладзь, павінны ў яго актыўна ўключацца. Бо на нас адказнасць за будучыню Беларусі, за тое, як далей будуць жыць людзі і развівацца наша рэспубліка. Таму мы абавязкова прыйдзем 26 студзеня на выбарчы ўчастак і аддадзім свой голас за выбранага кандыдата.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара