В рамках акции «От всей души» навестили пенсионеров, которые живут в доме совместного проживания
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы” — магчымасць праявіць павагу і ўвагу да старэйшага пакалення, падарыць ім радасць у святочныя дні. У рамках акцыі ў дом сумеснага пражывання, які знаходзіцца ў райцэнтры, завіталі госці з падарункамі. Наведалі пенсіянераў начальнік упраўлення па працы, занятнасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, намеснік пракурора Карэліцкага раёна Максім Купрыян і дырэктар ЦСАН Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава.
Госці павіншавалі жыхароў дома сумеснага пражывання з навагоднімі і каляднымі святамі, уручылі падарункі і распыталі пра жыццё.
У двухпакаёвай кватэры па вуліцы Гагарына ў райцэнтры створаны выдатныя ўмовы, набліжаныя да павышанай камфортнасці: утульныя пакоі, абсталяваная кухня, санвузел, пральная машына. Дом разлічаны на чатыры чалавекі. Зараз тут пражываюць дзве жанчыны Ларыса Уладзіміраўна Яўсейчык з вёскі Валокі і Ганна Іванаўна Мацко з вёскі Браносава.