В редакции газеты «Полымя» наградили победительницу фотоконкурса «Кто лучше нарядил елочку в Кореличском районе?»

Фотаконкурс на лепшую навагоднюю ялінку, які праводзіць рэдакцыя Карэліцкай раённай газеты “Полымя”, ужо становіцца традыцыйным. Сёлета ў рэдакцыю прыслалі 34 фотаработы. У конкурсе прымалі ўдзел як установы раёна, так і жыхары Карэліччыны. За спадабаўшуюся прыгажуню прагаласавалі 788 чалавек.

Пераможцай конкурсу стала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г.п. Карэлічы Вольга Ваўчок. За яе фотаздымак прагаласавала 148 чалавек.

— У конкурсе ўдзельнічалі тры ялінкі з нашай школы, — расказала Вольга. — Мы прасілі вучняў і іх бацькоў прагаласаваць за любую з іх, перамога для нас не была мэтай, галоўнае — паказаць тую прыгажосць, якая была створана рукамі нашых таленавітых калег. А затым, калі ўбачылі, колькі чалавек прагаласавала за нашу ялінку, пачаўся творчы азарт.

Вольга Ваўчок расказвае, што ялінку ўпрыгожвалі ў адпаведнасці з трэндам новага года — з вялікім пышным бантам і паветранымі шарамі. Педагог кажа, што самай прыемнай адзнакай сталі водгукі вучняў, якія вельмі хвалілі ялінку.

— У адказ мы казалі, што такая прыгажосць з’явілася дзякуючы ў тым ліку бацькам. Увогуле, наша перамога — заслуга калектыва школы, дзяцей і бацькоў.