Председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Пеньковская наградила лучших аграриев на весеннем севе
Напружаная эпідэміялагічная абстаноўка ў краіне не змагла парушыць планаў аграрыяў Карэліччыны падчас вясенняй пасяўной кампаніі. Сяўба яравых культур у раёне праведзена ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
– Карэліччане заўсёды славіліся працавітасцю і сумленнымі адносінамі да справы. Як і шмат дзесягоддзяў назад, мы працягваем добрую традыцыю ўшанавання тых, хто сваёй працай ставарае дабрабыт раёна, забяспечвае харчовую бяспеку краіны, – дзеліцца старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. – У кожным сельгаспрадпрыемстве раёна, а таксама Карэліцкай сельгастэхніцы і на льнозаводзе вызначылі па адным работніку, які старанна адпрацаваў падчас вясенняй пасяўной кампаніі і дасягнуў добрых вытворчых паказчыкаў. Усяго ўзнагароды атрымаюць 12 лепшых працаўнікоў.
Ірына Пянькоўская наведала ўсе гаспадаркі раёна і льнозавод, павіншавала лепшых працаўнікоў на вясенняй сяўбе і ўручыла ім Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.
Вось імёны тых аграрыяў Карэліччыны, якія старанна адпрацавалі падчас пасяўной кампаніі бягучага года: трактарысты-машыністы СВК “Маяк-Заполле” Валерый Шэўка, КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Мікалай Жук, КСУП “Царука” Аляксандр Карпач, КСУП “Малюшычы” Вадзім Ярашэвіч, КСУП “Цырын-Агра” Леанід Лазарчык, КСУП “Лукі-Агра” Аляксандр Ваўчок, СВК “Жухавічы” Васілій Ерамецька, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Аляксандр Крэнь, КСУП “Племзавод Карэлічы” Андрэй Ківель, ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Сяргей Гурын, трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Мікалай Заўгародні, вадзіцель СВК “Свіцязянка-2003” Валерый Якімовіч.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара