Получили аттестаты, познакомились с Бабой ЦТ и позвонили директору. Как прошел выпускной в СШ №1 г.п. Кореличи

 

Сёлета 20 выпускнікоў СШ №1 райцэнтра адправяцца у дарослае жыццё. На ўрачыстую цырымонію уручэння атэстатаў павіншаваць выпускнікоў па традыцыі прыйшлі першаклашкі. Цікавымі і жартоўнымі вершамі малыя падзякавалі старэйшым за тое, што пакінулі трохі ведаў і будучаму пакаленню, пажадалі ўдачы на ўступных выпрабаваннях і папрасілі пажадаць малодшым школьнікам добрага адпачынку на канікулах.

Вядома, не абышлося і без узнагарод. Акрамя атэстатаў, сярод якіх, дарэчы, шэсць – з адзнакай, самыя разумныя, актыўныя і крэатыўныя рабяты – Анастасія Кузьміч, Аляксандр Майсак, Сафія Мінзар, Анастасія Пляскач, Павел Шуліцкі і Аляксандр Аляксандроў атрымалі заслужаныя залатыя медалі і ўзнагароды. Гэта і падзячныя лісты бацькам ад райвыканкама, і прэміі Фонду міру і Беларускага дзіцячага фонду, падарункі ад БРСМ і нават запрашальныя лісты ад рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы.

Сярод узнагароджаных – гонар школы і, вядома, сям’і Аляксандр Майсак.


За ўсе гады ў школе ў мяне набралася вельмі шмат цёплых слоў для тых, хто ўвесь гэты час быў побач са мной, падтрымліваў мяне, – дзеліцца Аляксандр. – Я вельмі ўдзячны маім настаўнікам, якія прайшлі са мной усе гэтыя 11 гадоў. Я вельмі рады, што мы ўсім класам змаглі прайсці такі цяжкі шлях. Зусім хутка мы ўсе станем студэнтамі. Многія кажуць, што быць студэнтам цяжэй, чым школьнікам. Вядома, гэта зусім іншы аб’ём інфармацыі, а запомніць абсалютна ўсё немагчыма. Але я буду старацца. Хачу прайсці гэтыя пяць гадоў з новымі знаёмствамі, з новымі сябрамі. Я думаю, час праляціць таксама непрыкметна, як і ў школе. Як я ўяўляю сваё жыццё ў будучыні? Праз пяць гадоў я планую стаць праграмістам. Гэта мне вельмі падабаецца, прыносіць задавальненне. Праз дзесяць – мне будзе 27 гадоў, тады ўжо можна задумвацца пра сям’ю, пачаць будаваць сваё далейшае жыццё.

Гэты навучальны год для нашай установы быў спрыяльны, – гаворыць дырэктар установы Алена Вярбицкая. – Як вядома, добры настаўнік, моцны знаўца свайго прадмета, чулы псіхолаг пракладзе сцяжынку да сэрца кожнага вучня. Нашы педагогі − высокакваліфікаваныя спецыялісты, заўжды ў пошуку. Настаўнікі першай школы самыя лепшыя. Дзякуючы майстэрству педкалектыва, зладжанай рабоце ўсіх у раённым рэйтынгу сярод сярэдніх школ у нас 1 (першае) месца па выніках 2019 года.
Прадэманстравалі сваё метадычнае прафесійнае майстэрства і настаўнікі пачатковых класаў Хіневіч М.М., Комар С.Л., выхавальнік Васько А.Г. на абласным фестывалі педагагічнага майстэрства “Пачатковая школа: вопыт, адкрыцці, творчасць”.
Пераможцам абласнога смотра-конкурса прадметных кабінетаў стаў кабінет рускай мовы і літаратуры (загадчык Шут Наталля Вячаславаўна; дыплом ІІІ ступені).
Гонар школы – нашы вучні: кемлівыя, няўрымслівыя, гарэзлівыя, высокаматэваваныя, імкнуцца пазнаць, даследаваць, зрабіць высновы.
Так, Худніцкі Аляксандр (8”А” кл.) адзначаны дыпломам удзельніка рэспубліканскага тэлевізійнага праекта “Я ЗНАЮ!”. Каманда вучняў 8−9 класаў атрымала дыплом ІІІ ступені ў абласным краязнаўчым квэсце “Я своим городом храним”, прысвечаным Году малой радзімы і 975-годдзю заснавання Наваградка.
Вучні 8”Б” класа прававой накіраванасці занялі 3 месца ў абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі КВІЗ”.
У юнага даследчыка Кошур Надзеі, вучаніцы 4”А” класа, − дыплом ІІ ступені абласнога конкурса даследчых і творчых праектаў.
Выпускніца ўстановы Кузьміч Анастасія – пераможца ІІІ этапа (абласнога) республіканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, удзельнік заключнага этапа (настаўнік Карп Таццяна Іванаўна). У абласной гістарычнай алімпіядзе “Гродзеншчына ў яўрэйскай культурнай прасторы (XVI−XX ст.ст.)” дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені ў Якавец Вольгі (10 кл.), Карпа Арцёма (10 кл.), Швец Валерыі (9 кл.). Прыемна, што ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі вучні і настаўнікі актыўна ўключыліся ў мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай святой даце.
Ляўковіч Мікіта прызнаны пераможцам абласной віктарыны “Этот день мы приближали как могли…”.
Каманда вучняў “Праўнукі Перамогі” сярод каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стала пераможцам і ўзнагароджана дыпломам І ступені ў абласным інтэрнэт-праекце “#Гісторыя.#Памяць.#Будучыня.by”. Фадзеева Анастасія, вучаніца 10 класа, атрымала дыплом І ступені ў VI міжнароднай алімпіядзе “Русское слово” па папулярызацыі рускай мовы і рускай літаратуры ў замежнакультурнай прасторы (Румынія, намінацыя − конкурс эсэ “Пока душа не обезумела и Пушкин в ней – душа жива!”).
Шавейка Арына і Фадзеева Анастасія, вучаніцы 10 класа, атрымалі пасведчанне Спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Нашы вучні – наша педагагічнае прараджэнне. У педагагічнай групы 11 класа дыплом у намінацыі “Самые информированные» абласнога фестываля педагагічных класаў, а таксама дыплом у класнага кіраўніка Тананкі Марыі Мікалаеўны ў намінацыі “Мэтанакіраванасць” конкурса педагогаў-кіраўнікоў каманд “Мае вучні – маё педагагічнае прадаўжэнне”. Акрыліла і тое, што ў завочнай алімпіядзе “Адкрываю мір педагагічных прафесій” два пераможцы: дыплом ІІ ступені ў выпускніцы Мінзар Софіі (эссе “Образ педагога в классических современных и художественных проиведениях”, кіраўнік Шут Н.В.), дыплом ІІІ ступені ў Шавейка Елізаветы (даследчая праца “Настаўнікі – героі Вялікай Айчыннай вайны: помнім, цэнім, раўняемся” (кіраўнік Гурын Н.І.). Увогуле, навучальны год стаў для калектыва рэзультатыўным: шэсць залатых медалістаў, сем выпускнікоў узнагароджаны Пахвальнымі лістамі, дзевяць маюць сярэдні бал звыш 9. Наперадзе ў выпускнікоў – цэнтралізаванае тэсціраванне. Поспехаў і ўдачы, вам дзеці. Мы верым ў вашы сілы, хай вашы запаветныя мары спраўдзяцца. Калегам пажадаю добрага адпачынку, здароўя. Удзячна лёсу, што працую ў сярэдняй школе №1 г.п. Карэлічы. На працягу столькіх гадоў пераканалася, што нашы вучні і настаўнікі самыя лепшыя, прафесіяналы і майстры. Перамогі і ўпэўненасці ва ўсіх справах, асабліва ў сённяшні час.

Лізавета АЙКЯН
Фота аўтара
Больш фота ў нашай групе ВКонтакте