Кореличская районная библиотека организовала акцию «Вахта памяти»
У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавалі акцыю “Вахта памяці”.
Маршрут бібліобуса выбралі такі: Горная Рута – Тударава. Ля помніка воінам і партызанам у Горнай Руце, вёсачцы, якая знаходзіцца між Карэлічамі і Навагрудкам, і якая неаднаразова ўслаўлялася ў творах Адама Міцкевіча, зладзілі тэматычную кніжную выставу “Войны священные страницы навечно в памяти…” з навінкамі ваеннай тэматыкі.
Дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Лілія Арцюх яшчэ раз адзначыла значнасць падзеі, а метадыст Наталля Казарэз прачытала верш Канстанціна Сіманава “Жди меня”.
Стараста вёскі Ніна Іванаўна Суран расказала, што для яе значыць 3 ліпеня, успомніла свайго бацьку-ветэрана, сваю радзіму — Магілёўшчыну і прачытала верш.
Жыхары Горнай Руты, якія сабраліся ля помніка, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Далей па маршруце ляжала вёска Тударава з помнікам, ускладаннем кветак і хвілінай маўчання.
Наталля Казарэз,
метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”