В Кореличском филиале «Гроднооблтопливо» рассказали про высокие результаты работы, смелые планы на следующий год и трудоспособных работников

Калі праца ў радасць. Дрывасекі Міхаіл Макас і Юрый Гаўрош

– План па рэалізацыі прадукцыі на гэты год стабільна выконваецца, – адзначае дырэктар Карэліцкага філіяла ДП «Гроднааблпаліва» Іван Будзейка. – З году ў год мы займаемся рэалізацыяй торфабрыкету і дроў, вырабам і продажам піламатэрыялаў і пліткі. Да нас заўсёды звяртаюцца, калі патрэбна распілоўка круглага лесу, колка дроў, транспартныя паслугі. На прадпрыемстве ёсць склад-магазін з будаўнічымі матэрыяламі, бытавой тэхнікай і мэбляй, асартымент якога за апошні час вельмі павялічыўся. За 2020 год насельніцтву рэалізавана 1127 тон брыкету, 1090 кубічных метраў дроў і 1543 кубічных метра паліўнай дранкі. Вясной мы хочам адкрыць паўнавартасны магазін будаўнічых матэрыялаў з шырокім асартыментам. З 2021 года будзем займацца продажам камбікармоў.

Кожны заказ пад пільным кантролем Святланы Міцкевіч

Працы на прадпрыемстве заўсёды хапае, з усімі задачамі заўсёды спраўляецца дружны калектыў арганізацыі, у якім налічваецца 19 чалавек. Некаторыя працуюць няшмат часу, другія ж прысвяцілі гэтай працы значную частку жыцця. Напрыклад, галоўны бухгалтар Святлана Лазарэвіч працуе ў Карэліцкім філіяле “Гроднааблпаліва” ўжо 33 гады.

На прадпрыемстве адзначаюць, што значную ролю ў рэалізацыі прадукцыі адыгрывае “візітная картка” арганізацыі – касір Святлана Міцкевіч. Менавіта ёй заўсёды трэба кожнаму кліенту ўсё патлумачыць і расказаць пра ўсе плюсы паліва, якое робяць у філіяле. “Зараз усё больш дамоў, у якіх праведзена газавае ацяпленне, таму і больш складана рэалізаваць альтэрнатыўную паліўную прадукцыю, але яна і сёння папулярна, – распавядае Святлана. – На жаль, не кожны разумее, что ў шматлікіх прыватных арганізацыях цэны здаюцца меншымі, бо яны лічаць у другіх велічынях”.

За піларамай працуе Сяргей Барадзін

Кожны работнік адчувае сябе на сваім месцы, кожны ведае, што ён робіць і дзеля чаго. Вельмі важна, калі на працы можна не толькі выканаць сваю задачу, але і пагаварыць з таварышамі. Дрывасекі Міхаіл Макас і Юрый Гаўрош вельмі ярка адлюстроўваюць настрой арганізацыі: разам яны не толькі працуюць, але і падымаюць калегам настрой у свабодную хвіліну. Міхаіл прыйшоў у калектыў у ліпені 2007 года, Юрый адпрацаваў сярод калег значна менш, усяго 4 гады, але ўжо атрымаў усе неабходныя навыкі. Рабочыя адзначаюць, што калектыў вельмі дружны, і кіраўніцтва добрае, а так і працуецца лягчэй.
Значную ролю ў калектыве выконвае і станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Сяргей Барадзін. “Прафесія, вядома, няпростая, але мне ўсё падабаецца. Калектыў у нас зладжаны, заўсёды дапамогуць, падтрымаюць. Вельмі важна таксама і тое, што выхадныя па раскладзе, і што зарплату не затрымліваюць, – усміхаецца Сяргей. – Сам я з Карэліч, тут вучыўся, жыву і працую, задаволены, што раблю добрую справу менавіта для нашых жыхароў”.

Актыўнае забеспячэнне жыхароў Карэліцкага раёна паліўнай прадукцыяй

Няхай жа праца кожнаму з работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці заўсёды прыносіць задавальненне і спрыяе дабрабыту. Віншуем з прафесійным святам!

Наталля САКАЛЯНСКАЯ
Фота аўтара