Навстречу VI Всебелорусскому народному собранию. Учитель английского языка СШ №1 г.п. Кореличи Анастасия Литвин: «Полная информатизация приблизит сферу образования Беларуси к европейскому уровню»

Напярэдадні VІ Усебеларускага народнага сходу карэліччане выказваюць свае меркаванні наконт далейшага развіцця краіны.

Анастасія ЛІТВІН, настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г.п. Карэлічы:

Якія пытанні і тэмы з’яўляюцца, на Ваш погляд, актуальнымі на бліжэйшую пяцігодку?

– Для мяне, як для маладога педагога, адным з самых актуальных пытанняў з’яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыйнага працэсу ў краіне. Безумоўна, за апошнія гады Рэспубліка Беларусь зрабіла значны крок наперад, дасягнуўшы высокіх паказчыкаў у пытаннях якасці адукацыі. Лічу, што нам неабходна паступова пераходзіць на поўную інфарматызацыю ў сферы адукацыі. Гэта забяспечыць якасную мадэрнізацыю сістэмы навучання, уздыме яе на ўзровень сучасных еўрапейскіх адукацыйных стандартаў. Менавіта на гэтай аснове будзе адбывацца фарміраванне падрастаючага пакалення і адаптаванне моладзі да жыцця ў інфармацыйнай прасторы будучыні.

З якімі ініцыятывамі Вы пайшлі бы на Усебеларускі народны сход?

– На маю думку, адно з прыярытэтных пытанняў, якое заслугоўвае асаблівай увагі з боку дзяржаўных органаў улады, – гэта прыцягненне і замацаванне працоўнай моладзі ў невялікіх населеных пунктах. Ад імя маладых спецыялістаў, якія пачалі сваю працоўную дзейнасць менавіта ў сельскай мясцовасці, хацела б унесці прапанову аб поўным або частковым вызваленні такой моладзі ад выплаты падаходнага падатку на перыяд абавязковай адпрацоўкі. Лічу, што такая перавага дапамагла б прыцягнуць маладыя кадры ў сельскую мясцовасць.

На Ваш погляд, якая ідэя сёння аб’ядноўвае жыхароў Беларусі?

– Мне здаецца, што на сённяшні дзень усе жыхары Беларусі павінны імкнуцца да адзінай мэты – захавання стабільнасці і міру ў краіне, стварэння спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця дзяржавы, што паспрыяе павышэнню ўзроўню жыцця беларусаў.

 

Аксана ЯНУШ