В Кореличском районе продолжают работу общественные приемные и диалоговые площадки
9 лютага 2021 года з 10.00 да 11.00 у будынку Баранавіцкага сельскага Дома культуры прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Шкадаў Аляксандр Віктаравіч.
У 11.00 будзе арганізавана сустрэча Шкадава А.В., дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу, з актывам Малюшыцкага сельсавета, якая пройдзе ў фармаце дыялогавай пляцоўкі па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і рэгіёна.
8, 15 і 22 лютага 2021 года з 14.00 да 17.00 у пакоі № 47 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта працуе грамадская прыёмная. Прыём праводзіць старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна ШЭЎКА. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-11-20.
11 лютага 2021 года з 11.00 да 13.00 у будынку сектара «Райцаўскі сельскі клуб» агр. Райца працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-16-97.
Прыём праводзіць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна САНЧУК.
16 лютага 2021 года з 11.00 да 13.00 у будынку аддзела культуры і вольнага часу «Красненскі Дом культуры» агр. Краснае працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-42-71.
Прыём праводзіць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна САНЧУК.
25 лютага 2021 года з 9.30 да 12.00 у чытальнай зале бібліятэкі, г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8, працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-49-84.
Прыём праводзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генрыхавіч СОНГІН.
26 лютага 2021 года з 14.00 да 16.00 у чытальнай зале бібліятэкі, г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8, працуе грамадская прыёмная. Таксама працуе «прамая лінія» па тэлефоне 7-49-84.
Прыём праводзіць намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» Яўген Мікалаевіч ЧЫЧКАН.